пытырвалі, так рысхватывылі рыбу. Пріежджыя зы арехымі дужа гыняюцца, толька ўзьнясіся — з рукамі пытарвыюць. Працягл.-фінальн. Нарваць з рукамі. Нырвалі, нырвалі з рукамі, там ці глянуў хто у тэй бок ны твае карзінкі.
Ірваць (вырываць) з горла, груб. Забіраць нахабна. Мы ныдзікуваліся, як яны ірвалі з горла тэя тряпкі. Якія ў іх чуствы, вырываюць з горла і як нічога ніякыга. Зак. Вырваць з горла. Гапка свайго ня ўпусьціць, з горла вырьвіць. Ныстаніць, нысганіць і з горла вырьвіць. Узмацн. Павырываць з горла. Пасьледнія кускі з горла гатоў пывырываць. Працягл.-фінальн. Нарваць (навырываць, дарваць, давырываць) з горла. Ну дарьвець ён з горла, атучуць яго ат етыга. Нывырываў з горла, ныжадыўся ўволю, сваё стала саўсім ні нада. Што вы дзелыіця, чуць ня сілыю зыбіраіця пасьледнія, ну дырьвіцё з горла, ныбіріцёся. Во дывырывалі з горла, і ўхадор найшоўся, і спакой ёсьць.
Ірваць (вырываць) з рота, неадабр. Адбіраць апошняе; забіраць рашуча. Ці ў цябе свайго ні хвытаіць, што ты рьвеш у іх з рота ўсё ды пасьледніга. Мы толька пыдзівіліся, як у іх совісьці хвытаіць ірваць з рота. Што ты ў мяне з рота вырываіш, мне сымаму нада выпріж. Ай, неік жа стыдна вырываць з рота, можа сам аддасьць. Зак. Вырваць з рота. З рота вырвуць і будуць глядзець, як ні ў чом ні бувала і нічога ні було. Вырвылі з рота шубёнку, іна ж ба яму сымаму ны кажный дзень нада была. Узмацн. Павырываць (павырваць) з рота. Есьлі прімеюць, пывырываюць з рота, і спасіба ні скажуць. І так ні пранцыў дужа ні було, а й тоя, што було, з рота пывырывалі. Уго, каб ім даў уласьць, з рота б усё павырвылі. Працягл.-фінальн. Нарваць (навырываць, дарваць, давырываць) з рота. Нарвуць з рота, што, можа, зыхлынуцца калі, бог дасьць. Што пагледзюць, то й стыряюцца сабе зыбраць, ну я на іх доўга ні пымалюся, нывырываюць з рота. Ну што, нывырываў з рота, большы ня будзіш, ні нада? Дырвалі з рота, што асталыся галым-галюсінькыя, як стаіць. Дывырываў з рота пасьледкі, большы нечыга ўзяць. Чаго ты цярьпіш, чаго ты ня туріш палкыю, дывырываюць з рота, што пірядзець нечыга будзіць. Гл. З зубоў ірваць.
83 👁