І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На ўзводзе. У стане агСянення. Hi выляліся, ну ладна былі на ўзводзі. Раз прішоў на ўзводзі, другей раз пыч чаркыю, трецьцій раз пад мухыю,— сколька ж мне такой пірінасіць. На ўзгляд. Знешне, на першае ўражанне. Як табе, ні знаю, а мне йна ны ўзгляд пыглядныя дзеўка. Знаіш, што я табе скажу: ны ўзгляд часта буваіць адно, а на дзелі саўсім другоя аказывыіцца. На ўрэмя. У часовае карыстанне. Дай-ка ты мне на ўремя свайго рубанка, я скора вярну. Браў на ўремя, а аддаць i ціряз год ня думыіць. На ўсе гужы (гужыкі), жарт. Вельмі старанна} ахвотна. Рызыйшоўся на ўсе гужы, за дзінь стог пірякідыіць. На ўсе гужы бяруць, стыряюцца, хочуць ну бутылычку зуслужыць. Работа кіпіць на ўсе гужыкі. На ўсе лады. Усяляк, усялякім манерам. Так рысхвалівылі на ўсе лады, ажно слухыць тошна було. На ўсе лады яму пелі, што ён i такей, i еткій — самый луччый. Бушмацюць на ўсе лады. На ўсе чатыры [стораны]. У любы бок, куды захочацца. Можыш выбірацца на ўсе чатырі, гурюваць ня будзім. Я дзіржаць ні стану, вун бог, а вун парог, кытай на ўсе чатырі сторыны. Табе вольныя дарога на ўсе чатырі сторыны. На ўсё горла, груб. Вельмі гучна (крычаць). Вот рыспысьціраіцца на ўсё горла, спакою ні найдзіць. Крічалі на ўсё горла, трябушша рвалі нечыга. На ўсіх парах, звыч. гумар. Вельмі шпарка (рухацца). На ўсіх пырах імчыцца, толька пыхціць,— гарелычкыю зыпахла. Гані на ўсіх пырах, ета ж ны свадзьбу, а ні куды-небудзь. На ўсіх (усе) сто [процантаў (працэнтаў)], жарт. На выдатна, самай лепшай якасці. Hi глядзі, што мурзатый, зь яго выйдзіць хлопіц на ўсіх сто. На ўсе сто была вічарінка: гырманіст дужа харошый i дзевык многа сыбралыся. Як рысхвалюць, на ўсіх сто процынтыў жаніх, a тама i глядзець не ны кыга. Ну-ка, ну-ка, i мы відзім, што на ўсіх сто працэнтыў баня: у прымыльніку цяплей, чым у ёй. Яны табе на ўсе сто працэнтыў атмыстачуць сенцы. 10. Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, вярнў, гўжыкі, дўмыіць, лўччый, мўхыю, скажў, слўхыць, трябўшша
2 👁
 ◀  / 297  ▶