На пустэй (пустый) жалудак (жывот). Не пад'еўшы. Пыдажджы, січас заўтрік, чаго йціць ну пустэй жалудык. Hi ўгываріла пысядзець мінутку, пабеглі ну пустэй жывот. Ня хочуць, ніхай ідуць ну пустый жалудык. Ну пустый жывот ня дужа ладна сядзець. Напхаць (напіхаць) карман, неадабр. Наоюыцца несумленным шляхам. Сколька ні пыбылі, дык кырман ныпхалі, дзіржалі ўсё ў сваіх руках. Ён думыў, ныпіхаіць кырман, a тама тож ні дуракі сядзелі, пынялі, у якей бок глядзіць. Узмацн. Панапхаць (панапіхаць) карман. Памойму, ні ўдасца ім кырманы пыныпхаць, іх скора раскусюць. Пыныпіхаюць кырманы, а чаго ж ба яны інычы пашлі. Гл. Н а б і в а ць к а р м а н. Напхаць (напіхаць) машну, неадабр., кніжн. Нажыцца несумленным шляхам. Адна забота i клапота адна — машну ныпхаць пабольшы. Ета яны задумылі яшчэ раз ныпіхаць машну. Узмацн. Панапхаць (панапіхаць) машну. Крепка пыныпхалі машну, тварілі, што ім хацелыся, i бралі, сколька хацелыся. Другея б пыныпіхалі машну, а етыя не, ня ўмеюць. Гл. Н а б і в а ць ма шну. На пціччых правах. У няпэўным становішчыt без надзейнай матэрыяльнай i маральнай падтрымкі. Зразу думылыся, што поўныя хызяйка стала, a тады відзіць: акызалыся на пціччых прывах. Пріткнуўся, жывець на пціччых прывах. На раду напісана. Вызначана лёсам. Ім, знаць, ны раду напісына гурюваць. Што ны раду напісына, то й піряцерьпіш. На раздарожжы (распуцці, перапуцці). У нерашучасці, у еаганні. Яны ў пасьледнія ўремя ны рыздарожжы, ні знаюць, за што брацца, што пычынаць. Пакуля йшчэ ны распуцьці, можа паедзім, a можа атлажыць прідзіцца. Вот ны піряпуцьці, уремя пыкажыць, што як дзелыць. На разных языках. Без імкнення i жадання разумецъ. Есьлі вы будзіця гываріць ны разных ізыках, то ні разу ні сталкуіціся. Як толька тэй у хату зайшоў, у іх пычалося ны разных ізыках. Нарвацца на сваё. Атрымаць па заслугах. Уходу ніяк ні було, ну й нырваўся ны сваё, ніхай цяперь па
Дадатковыя словы
бўдзіця, дўмылыся, жалўдык, задўмылі, машнў, падеўшы, пакўля, пріткнўўся, піряпўцьці, радў, раскў, распўцьці, сталкўіціся
0 👁