І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
гроба езьдзіць. Ну, пыцставіўся, узьдзелі ярмо на шыю, зыпряглі. На дне, запаз. На апошняй ступені грамадскага жыцця. Каб якей прігляд быў, дык ба дзіржаўся, а тэя ні глядзелі, так i акызаўся на дне. I другей ужо на дне, адзін за дным пашлі. На добрае. Для станоўчага зыходу, вырашэння. Каб на добрыя, можна паможч було б, дык ці зь імі пы-харошыму што выйдзіць. Можа ж калі пойдзіць i на добрыя. Надуваць (адстаўляць) лыч, абразл. Вельмі, крыўдзіцца. Вы б луччы пыглядзелі на Жэньку, як нудуваіць лыч, кылі яму што ні так скажыш. Ён скора ацстыўляіць лыч, у абіду кідаіцца. Зак. Надуць (адставіць) лыч. Так надулі лыч, што ні пуцступайся, а за што надулі, разьві я ніпраўду скызала. Лыч ацставіў, толька зарюхыць асталыся. Множн, Панадуваць (паадстаўляць, паадставіць) лычы. А я, думыіш, знаю, чаго яны пунудувалі лычы. Дужа ніпатходлівыя людзі, зы самыю мелыч усігда пыцстыўляюць лычы i ходзюць, як індыкі. Пыцставілі лычы, ня тронь ты іх, ні шылахшся збоку. П рацягл.-фінальн. Наадстаўляць (даадстаўляць) лыч. Ca мною ты жыва лыч ныцстыўляіш, буду я i ўгыждаць, i нянчыцца, як з малютычкыю. Ныцстыўляіця лыч, пымякчэіця тут ніўзыбаві. Дыцстыўляіць лыч, што палучыць ласку, будзіць палучына. Надуваць (атвешываць, развешываць, адтапырываць) грыбы, груб. Крыўдзіцца вельмі моцна. Хваціць грібы нудуваць, ныўгыварівыліся i ныўвішчаліся вас дос, большы некуды. Толька i ўмеіць, што грібы атвешывыць, а нітку якую спрясьць ны матку надзеіцца. Пыдзівісь-ка, як грібы разьвешывыць наўчылыся за етыя гады. Паспробый адно слова ні так скажы, як ён грібы аттапырівыіць. Можыш аттапырівыць грібы сколька хочыш, а бульбу кыпаць пойдзіш на ўвесь дзень. Зак. Надуць (атвесіць, развесіць, адтапырыць) грыбы. Харошыга мыціріялу ныбралі ны пальто,— не, цьвет ні ныравіцца, ня тэй — грібы надула. Сядзеў, сядзеў мурзапон етый, грібы атвесіў, а тады як сноп пук у падушку i сьпіць. Із-зы нічога ніякыга разьвесіў грібы на цэлый дзень. Сяньня я ўжо i ні пайму дайжа, чаго ён аттапыріў грібы. Грібы аттапыріў i ходзіць, саўсім 8. Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіш, надўлі
4 👁
 ◀  / 297  ▶