І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
зыпятка. Ці стоюць яны ўсе разым зыпятка Максімывыга. Самый пасьледній у дзяреўні, мезінца ён чыйго стоіць, гіутнэй чылавек зь ім дайжа гываріць ні захочыць. Нагі не было, np., буд. Пра цвёрдае нежаданне наведваць наогул або npa рашучую забарону наведвацца у будучым. Hari нашыя пяць гадоў у вас ні було i ні разу ні пайдзём. Каб твае нагі там ні було! Большы мае нагі ў вас ня будзіць. Дужа зупужаіш нас, што іхнія нагі тут ня будзіць. На голае калена. Нагала. Апчыкрыжыў свайго на голыя калена: ні пріглідаіць як нада, ніхай. Як зьдзелыюць вас на голыя калена пат первый номір, толька блішчэць будзіця. На голую косць. Празмерна (схуднець). Высых на голыю косьць — чуць пы зямле ходзіць, а ўсё дуры: кідыўся ў ваду рыспацеўшы, прастыў i чатнііць. Нада вочы пацяраць. Пра выключную бессаромнасць, нахабства. Нада вочы пыціряць, каб к Максімывым пайціць піць. Вочы пыціряць нада прасіць ны гарелку трыяк. На дароге (пад нагамі) не валяцца (не ляжаць). Не прыходзіць, не давацца без нрацы, намаганняў. Кусок хлеба ны дарогі ні выляіцца, сілу нада прікласьць вы ўсякім дзелі, ды ні абы-якую сілу. Нам нічога ны дарогі ні ліжала — ідзі, пыднімай, усё сваім гарбом зырыбатывылі. У нас — ня ў тых, штс рядым зь лесым жывуць, тут кажныя палка дорыга, пыд ныгамі ні выляіцца. У вас канешня усяго чыста хвытаіць, a ў нас нічога пыд ныгамі ні ляжыць. Надароге (паднагамі) валяцца (ляжаць). A ці ў нас грошы ны дарогі выляюцца? Каб жа мука ны дарогі ліжала — пашоў ды нагрёб, ато над ёю путрудзіцца нада. A-a, каб ета пыд ныгамі вылялыся, пашоў ды бярі. Па-твойму, дык у нас пылатно пыд ныгамі ляжыць. На дарогу. 1. Для карыстання ў дарозе. Вазьміціка ны дарогу лішній кусочык, зьясьцё. Ныклалі яму, нылажылі ны дарогу i яблык, i йгруш, i яец, дзьвюх куріц зарезылі. 2. Перад дарогай, паездкай. Дывайця выпім ны дарогу, каб яно ўсё хырашо було. На два (тры) словы. Для кароткай размовы. Як пойдзіць ны два словы, дык будуць пыўдня трілюдзіцца. lll
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, бўдзіця
0 👁
 ◀  / 297  ▶