І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
ны ясный дзень, учыць ні нада. Так пынывядуць день ньт пляцень, што будзь ты сь сямю галовымі, i то ні рускуллупаісься. Нарошня пынывялі день ны ясный дзень, толька ж каго яны зутуманіць хочуць. Працягл.-фінальн. Дакідаць день на пляцень (ясный дзень). Я чуствыю, што ён дыкідаіць день ны пляцень. Дакідыў день ны ясный дзень, сымаму як кінулі, дык ні знаіць, куды кінуцца, айдзе толку йскаць. Параўн. К і д а ць день. На валасок (валасінку, вол ас). 1. Вельмі блізка, жахліеа. Рысказывыў, што ў разныя пірядзелкі пупыдаў, ні раз ны выласок аць сьмерці хадзіў. Ны выласінку ат мяне жых, у мяне i ў вычах пыцямнела. Каб на волыс правей — i гамон ба. 2. Ледзь-ледзь. Ны выласок падзьвінь упярёд, i ляжыць як тут была ета палка. Дай ны выласінку убок i хваціць. На волыс пыдай i ладна. На вачах. Прыкметна; пад прыглядам: адкрыта, не тоячыся. А чаго яму тарчэць ны вычах, пашоў вун ды лёг, хуць высьпіцца. Дзеці нада каб усігда ны вычах былі. Ны нашых вычах уся куцірьма зыварівылыся. Hiчога i нікога ні баіцца, ны вычах усё зьдзелыў. На векі вякоў (вечныя). Назаўсёды. На векі вякоў запомню яго выхыдкі. Будзь ты прокліт на векі вякоў. Строіліся на векі вечныя: кажный штындарчык апсмалілі, кажныя бірнушко абгладзілі, асаду пыдыгналі — кымар носу ні пацсуніць. Ты будзіш мілыя на векі вешныя. На вес золата. Вельмі дорога. Во, у вас i квасоля ўжо на вес золыта. Буваіць другей раз i гвозьдзік на вес золыта, як яго німа пад рукі. На відах (відках). Адкрыта, на відавоку, перад вачамі. Што ж тут атказывыцца, усё було ны відах. Яны ні быяліся, ны відках тварілі ета ўсё. На вока (глазок). Прыблізна, прыкладна, па знешніх прыкметах. Айдзе тут будзіш важыць, на вока апрідзялілі, мы зы кажный хунт ня будзім цягнуцца. Прікінім на вока i ладна, пуд туды, пуд сюды. Ны глазок тут ня выйдзіць, нада выміріць акуратнінька, каб точка ў точку було. На вуха (вушка). Таемна, па сакрэту. На вуха шыпарнець i пойдзіць, а вы грызіціся цірізь яе. Дужа лю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пацсўніць, пынывядўць, сымамў, цягнўцца
0 👁
 ◀  / 297  ▶