балота пойдзім. Чаго яны ня йдуць, ці храбрысьці ныбіраюцца. Зак. Набрацца духу (храбрасці). Ныбяруся якнебудзь духу, усё ім выкыжу, што думыюць пра іх людзі. Каб ты ныбраўся храбрысьці к маёй цёшчы схадзщь. Узмацн. Панабірацца духу (храбрасці). Bo-o як вы пыныбіраліся духу, вам цяперя ніхто ні страшын. Пыныбіраюцца храбрысьці з Валодзькыю, ух будуць сьмільчакі. Набірацца сілы, звыч. жарт. Мацнець, дужэць фізічна. Скора свадзьба, ныбірайся сілы. Зак. Набрацца сілы. Ліксандыр ныбраўся сілы, рузгудуваўся, хуць зыпрігай у калёсы, дык пыцягніць. Узмацн. Панабірацца (панабрацца) сілы. Сілы зы зіму пыныбіраліся, атлежылі. Цяперь вам нада пыныбрацца сілы, ны вас усе будуць глядзець. Набіраць вады ў рот. Маўчаць вельмі ўпарта. Нечыга ныбіраць вады ў рот, язык прікусывыць, нада було раншы думыць, што й як гываріць. Набіраць высату, звыч, жарт. Мацнець духоўна, pacці, рухацца наперад. Крута ныбіраіць высату: сваіх дзевык не, зразу г гырадзкім. Мой мілёнык тонык, гонык, ныбіраіць высату. Зак. Набраць высату. Ух ты, ныбралі высату, глядзі, каб гарелычка ўніз ні абырвала. Узмацн. Панабіраць высату. Высату пыныбіралі, як царі, ды caдзіцца прішлося ў лужу. Набіраць разгон, звыч. жарт. Пачынаць дзейнічаць болылі імкліва, упэўнена. Лёнік пычынаіць ныбіраць дужа быйстрый разгон, ці надоўга ў яго духу хваціць. Зак. Набраць разгон. Разгон-то ныбраў, толька чужымі срідствамі, сваё прідбаць падленівыіцца. Узмацн. Панабіраць разгон. Пыныбіралі разгон вун якей, ну ладна, ніхай толька дзіржацца. Набіраць сілу, звыч. жарт. Паступова мацнець фізічна або духоўна, абжывацца. Во гыварілі, зумухрышка, зумухрышка, відзіш, як стаў ныбіраць сілу. Ныбіраіць, ныбіраіць сілу, ды хату пріпуціць ніяк ні сыбярецца. Зак. Набраць сілу. Зы пасьледнія гады ныбраў сілу, апстроіўся, жывець дужа крепка. Узмацн. Панабіраць (панабраць) сілу. Пыныбіралі лабрэты сілу, чаго ж ім, змалку зугудуваныя. Цяперя калхозы пыныбралі сілу
Дадатковыя словы
бўдуць, высатў, дўмыць, дўмыюць, дўху, ныбярўся, прікўсывыць
1 👁