Старонка 96
◀ / 289 ▶
Пакуль вілымі пы вадзе пісына, як яму ўдасца спыгнаць грошы. Віляць хвастом, неадабр. 1. Няшчыра паддобрывацца. Так ужо віляіць Васіль пірід Максімым хвастом, а ён і ў тэй бок ні глядзіць. 2. Ухіляцца ад канкрэтнай размовы. Віляіць хвастом, каб харошыму быць і с аднымі, і з другімі. Пачын. Завіляць хвастом. 1. Зывіляў хвастом пірід Аўсеім, ажно глядзець прітырна й тошна. 2. Раншы горла рызіваў, а як каснулыся г дзелу, зывіляў хвастом. Аднакр. Вільнуць хвастом. 1. Пірід адным вільнець хвастом, пірід другім — во й усім харош. 2. Есьлі мелыч — ён гірой, а як што сур'ёзныя — вільнець хвастом. Працягл.-фінальн. Навіляць (давіляць) хвастом. 1. Ты тожа нывіляіш хвастом, як Андрей пірід Мархвыю. Сьціпаніха дывіляла хвастом пірід стыршыною: аштрухуваў за вутык ны пітнаццыць рублей. 2. Нывілялі хвастом, што чуць-чуць ні пысадзілі разым с Клімым за ложныя пыкызаньні. Дывіляў хвастом, што і адна ні глядзіць, і другая мыцірікамі прыздравіла. Вінціка не хватаець, іран. Дурнаваты. Есьлі віньціка ні хвытаіць, то маўчы і ня лезь зь ізыком. У цябе ў сымаго віньціка ні хвытаіць. Вісець (дзяржацца) на валаску (валасінке). Ледзь трымацца; канчаткова не вырашацца. Што зы работа, кылі ён там вісіць ны выласку. Твае дзялы вісяць ны выласке. Ні прітрагывыйся, тут усё вісіць ны выласінкі. Пакуль работыіць, ну дзяржыцца ны выласку, скызалі, толька п'яный прідзіш — выгынім. Тут столька ныграможджына і ўсё дзяржыцца ны выласінкі. Зак. Павіснуць на валаску (валасінке). Ныдаела мне ета вызьня, павісла ўсё на выласке і ніяк ні рішаіцца ні туды ні сюды. Буваіць, ны выласінкі павісьніць дзела і ніяк ня зьдзьвініш. Вісець на шыі. Абцяжарваць. А ты думыіш, мне ныравіцца, што ён вісіць у Сярьгея на шыі, толька што ж ты зьдзелыіш, ня выгыніш жа за дзьвері. Вісець у воздухе. 1. Адчувацца. Вот-вот хлыніць дождж, ён пряма вісіць у воздухі. Старэй Васіль усё, бувала, гываріў: глядзіця, жджыця, вайна пряма вісіць у воздухі. 2. Затрымлівацца, не вырашацца. Нейкія бумажкі ні хвытаіць, і нічога ні магу дабіцца, так усё і вісіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶