і ні такоя можыць ляпнуць. Каб ваш брат пабуваў у нашый шкурі хуць дзень, тады б вы другоя запелі.
Век векаваць. Жыць усё жыццё. Пріходзіцца адной век вікуваць. Зак. Век звекаваць. Век зьвікуваў, а такея аторвы ня відзіў. Непаўн. Век давяковываць. Дывяковывыю век адзін, што ж ты зьдзелыіш, раз сім'я сьцёрлыся. Законч. Век давекаваць. Дывякую я век у сваёй хаці, чаго ж мне іціць пу чужых вуглах.
Веку няма, цяп., пр., буд. Пра здаровае, моцнае. Яму ж пад восімдзісят пыдбіраіцца, а яшчэ веку німа— так здароў. Каб ня немцы, тэя пыразіты, нашый ба хаці веку ні було. Дуб крепкій-крепкій, а яшчэ аппаліў сухей,— етым штындарым веку ня будзіць.
Вераю і праўдаю. Чэсна, сумленна. Служыў-служыў Анікын Будку верыю і праўдыю і ні ш чога ні зь якыга ніхарош стаў.
Весць броўю. Звяртаць увагу. Ладна ты вядзеш броўю, дыслацца куды — нервы жалезныя нада. Пычанеш гываріць — броўю ні вядзець, ішчэ гыкніць: нашто ты гаворіш. Зак. Павесць броўю. Сколька ні гыварілі, дайжа броўю ні павёў. Матрунін пывядзець броўю, дажджэсься.
Весць вайну, неадабр. Спрачацца, лаяцца. Кінь ты весьць вайну с тымі мылахольнымі, што ты ім дыкажыш. Каця ўсё вядзець вайну с суседзімі, усё ёй міру німа.
Весць вокам. Глядзець, звяртаць увагу. Ня хочыць Коля ны Таньку дайжа вокым весьць. Нешта твой дырагей і вокым у твой бок ні вядзець. Зак. Павесць вокам. Пывядзець ён вокым і двумя, дужа ты яму нада цяперя. Прыйшла міма, а ён і вокым ні павёў.
Весць вухам. Крыху слухацца. Ну як яны вядуць вухым: захочуць — паслухыюць, ні захочуць — не. Зак. Павесць вухам. Угыварівыла, прасіла: схадзі, сыночык, дык етый сыночык і вухым ні павёў. Ніхай сабе што, папросіш кружку вады пыдаць — дайжа вухым ні пывядзець.
Весць двор. Гаспадарыць. Двор усігда вядзець жонка, а мужык — ета прішоў, пад'еў і пашоў. Пачын. Павесць двор. Прішла нявестка — саўсім іначы пывіла двор, і пырядку большы стала. Працягл.-фінальн. Навесць (давесць) двор. Так нывіла двор, што хут ты с хаты уцікай
81 👁