яшчэ прібавюць чушы нісусьветныя, што сь сямю гылывамі ні рызьбярецца. Змішалі у адну кучу і праўду і бряхню. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць, пазмяшаць, пазмешываць) у адну кучу. Айт, Васіль твой пызвалівыў у адну кучу усё ўсякыя. Пызвалівылі у адну кучу што хочыш, і канцоў ні дыбяресься. Пызьмішаць у адну кучу ён так умеіць, што пяць прукурорыў ні расплутыюць. Адна рыскажыць так, другая етык, пазьмешыюць усё ў адну кучу.
Валіць (зваліваць) з хворай галавы на здаровую. Перакладаць віну з віноўнага на невіноўнага. Любіш ты валіць с хворыя гылавы ны здаровую. Валіў ба с хворыя гылавы ны здаровыю, каб толька ні атвічаць. Іўка ўсігда звалівыіць с хворыя гылавы ны здаровыю. Зак. Зваліць з хворай галавы на здаровую. Ты ўсігда глядзіш, каб зваліць с хворыя гылавы ны здаровыю, а сам як і ні прічом. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць) з хворай галавы на здаровую. Пызвалілі с хворыя гылавы ны здаровыю і думыюць, яны цяперя чысты. Ім каб толька пызвалівыць с хворыя гылавы ны здаровую, каб хто-небудзь за іх і плаціў, і атвічаў. Працягл.-фінальн. Назваліваць (дазваліваць) з хворай галавы на здаровую. Яй-богычку, ты нызвалівыіш с хворый гылавы ны здаровыю. Відзіш, як дызвалівылі с хворыя гылавы ны здаровую, пашлі нылаіныя. Вун відзіў, Лісей дызвалівыў с хворый гылавы ны здаровыю.
Валіць з ног. Вымушаць легчы, падаць. Я саўсім дзіцёнкым была, ну толька помню, як ціх валіў з ног усіх пыдряд у дзяреўні, тады і бацька мой памёр. Зак. Зваліць з ног. Ён выла зваліць з ног, ня то што Зыхара,— сіла нямерныя. Нейкыя ж халера прістала, зваліла з ног, трецьцію нядзелю пластом ляжыць, гылавы ні пыднімаіць дайжа. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць) з ног. І гріб дужа халерный, як дыбярецца — цэлымі сем'імі пызваліць з ног, кріцыю кычаюцца. Схадзі-ка, можа, глянь, што іх там пызвалівыла з ног, а не дык кыня зыпрягі г доктыру. Нешта нывалілыся, пызвалівыла з ног, кычаюцца усе зразу, што й печ во нада бежч прукуріць.
Валіцца (каціцца) со смеху (са смеху). Смяяцца да знямогі. Каму сьмешна, тэй валіцца со сьміху, а нам ужо ета пріелыся. Пыглядзі ты на іх — са сьмеху валюцца ат трілюды Сідырывый. Як сыбяруцца вечырым, чаго ні
86 👁