вайстрілі лыжы у Сьвітазерья. Непаўн. Падвайстрыць лыжы. Куды ж ён падвойстріць лыжы, толька ны Заречча. Вакно ў вакно. Вельмі блізка насупраць (жыць). Мы c Аўсеівымі жылі вакно ў вакно, во так во наша хата, а тут во проця Аўсеіва. Валам валіць. Ісці натоўпам, масай. Ну й людзей жа найшло ны кірмаш, с усіх бакоў пряма валым валілі. Бызар сяньня будзіць нявідынный, толька з нашыга боку валым валюць, а сыбяруцца ж атусюля. Пачын. Валам паваліць. Мы глядзім i дзівімся, куды так валым пывалілі, ажно чуім: во што случылыся. Валіцца (вывалівацца) з рук. Не атрымлівацца з-за дрэннага самаадчування, настрою, стану. Нешта ў цябе сяньня усё валіцца з рук. У Сашкі i від нейкій дренный, i работа вывалііцца з рук. I ў цябе б з рук усё вывалівылыся, каб такую ныхлабучку пулучыў. Зак. Вываліцца з рук. Hi хыця ўсё з рук вывыліцца, кылі біда тыкая, ці дзелыць, ці кідаць усё ды ехыць. Усеаг., адзінк. Павывалівацца (павываліцца) з рук. Ты ішчэ жызьні ні знаіш, можа i ў цябе калі пывывалііцца усё з рук, будзіш хадзіць, што сам ня свой. Пачула я — павывылілыся з рук i работа, i клапота,— як я цяперя буду жыць. Валіцца (звалівацца) з ног. Не трымацца на нагах ад бяссілля. Так ужо выбіліся ў лесі, пряма з ног валіліся к канцу дня. К вечыру ікая там была работа, хадзілі i з ног звалівыліся. Зак. Зваліцца з ног. Кусок балыиэй, пагода нінадзёжныя, хвыталі, хвыталі, гряблі, гряблі, к канцу з ног зваліліся. Хадзіў, ні здываўся, думыў, піріхаджу, a ўчора зваліўся з ног. Усеаг. Пазваліцца (пазвалівацца) з ног. Вазьміця торбычку, ні пыжалеіця, работа цяжолыя, ня еўшы з ног пызваліціся. Во крыханула хвароба, столька людзей пызвалівылыся з ног,— прастуда ўсё. Валіць (зваліваць, мяшаць, змешываць) у адну кучу, неадабр. Блытаць, змешваць рознае. Што ж ты валіш у адну кучу i тоя, што летыся було, i што зьдзелына толька цяперя. Канешня ж, есьлі звалівыць у адну кучу i тоя, i другоя, то ўсё дыкызаць можна. А вы ні мішайця у адну кучу, што саўсім ня лезіць. Я ні такей, як твой дзядзя, я зьмешывыць у адну кучу усё ўсякыя ні стану. Зак. Зваліць (змяшаць) у адну кучу. Звалюць у адну кучу ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, дўмыў, крыханўла, кўчу, ныхлабўчку, пачўла, прастўда, сыбярўцца
1 👁