Старонка 70
◀ / 289 ▶
выйшла, дырма крічаў. Што, ўзноў хочыш узяць глоткыю? — не, ні палучыцца. Браць грэх на душу (сябе). Рабіць незаконны ўчынак. Ні зьвязывыйся ты ш чырцямі, ні бяры гріха ну душу, ніхай яны самі дзелыюць як хочуць і што хочуць. Нашто б табе браць грех ны сябе, ці сь цябе мала яшчэ горя було. Зак. Узяць грэх на душу (сябе). Хто ета возьміць грех ну душу? Ніхай вазьму грех ну душу, ну цябе ухайдошу. Рішыў узяць грех ны сябе. Браць (забіраць, задзяваць, трогаць, закалупываць, закалупліваць) за жывое. Балюча закранаць. Як пычанець яго браць зы жывоя Мыланка, ты тады пымяні яшчэ Пракопывыга пацьсьвінычка, як паміж прочым. Знаць, пірістала цябе зыбіраць зы жывоя, калі табе гаворюць пры Сывінят. Пылядзі-ка, як зыдзіваіць Хлімынка зы жывоя, кылі ныд Варкыю хто пысьмяецца. Нябось ты, Верка яго трогыіць яшчэ і сяньня зы жывоя. Ні зыкалупывый яшчэ ты зы жывоя, посьлі скрысеньня ён і так ніяк ні апомніцца. Усё нечым зыкалуплівылі абеіх зы жывоя, толька дужа ні пыняў, чым. Зак. Узяць (забраць, задзець, тронуць, затронуць, закалупіць, закалупнуць) за жывое. І цябе б узяло зы жывоя, каб табе пымянулі старыю жонку. Ніхай хуць як зыбярець зы жывоя, ні разу віду ні пыкажыць. Задзела зы жывоя, ну толька віду ні пыказыіць. Чым ты яго троніш зы жывоя, ён як бірьвяно бяшчуствінныя. А ты ні знаіш, чаго ён пашоў? — затронулі зы жывоя Марьічкыю. Відна, зукулупіла зы жывоя, што я рыскызаў пры атаву. Воць цяперіцька я віджу, што й цябе зукулупнула зы жывоя, ато сядзеў і атмоўчывыўся, як нічога ні ў чом ні було і ні случылыся. Браць (забіраць) за душу (серца). Моцна хваляваць. Чаму ж ня будзіць браць зу душу, кылі я пра іх як дзень, так ноч думыю. Ну што ўжо, ці брала мяне за серца, ці ні брала, ты етыга ня пойміш. Во так во зыбіраіць зу душу, як рызвалнуюсь, на сьвет ба ні глядзела. Што вас там узноў зыбіраіць за серца? Зак. Узяць (забраць) за душу (серца). Так яно неік узяло зу душу, пряма ні знаю як. У гылаву сабе як ныбярець, яе як возьміць за серца, ні магу ўспакоіць. Луччы ты ні рысказывый, ні магу я пра еткія зьдзіваціцільствы чуць, наслухыюся, тады як зыбярець зу душу. А мяне, думыіш, ні зыбрала за серца, ці я ж камінный.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶