І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ета вялікыя песьня узяцца зы піцісьценку, рышчацца лёхка, a калі ты што кончыш. Бальшое (вялікае) серца. Добры, спагадлівы, чулы. Бальшоя серца ў Дзім'яна, што ён так церьпіць яе балыўства, другей ба за шкырку i носым ціріс парог: ідзі туды, айдзе цігалыся. Дай бог кажныму добрыму такога чылавека, якоя ў яго вялікыя серца. Бальшэй (вялікій) бог будзіць, абв., ум. Пра малую верагоднасць падзеі. Бальшэй бог будзіць, есьлі табе сянішнія прадзелкі з рук сойдуць. Калі ты ўспаленія ні схваціў, бальшый бог будзіць. Hy, калі толька ніхто нічога ні замеціць, вялікій бог будзіць. Бальшэй ба бог быў, каб лісьнікі ні пранюхылі, хто столька лесу вывіз. Вялікій ба бог быў, каб ён стаў работыць, як yce людзі. Бальшэя (бальшэнныя, вялікія, сумашэдчыя, бешаныя) грошы. Надзвычай дорага. Хата харошыя, ніхто й ня гуніць, ну толька ж грошы бальшэя зыламіў. Можа іна, твыя карова, i дужа ладныя, ну такея бальшэнныя грошы нільзя плаціць. Вялікія грошы вылыжыў, a жыць ні прішлося. Такея сумашэччыя грошы яму далі! Калі ў іх з горла прець, яны i бешыныя грошы заплоцюць. Банным лістом ліпнуць (прыліпаць), неадабр. Надакучліва прывязвацца, чапляцца. Чаго ты банным лістом лтніш, ты мне нада як ні знаю што. К табе ён, верна, г дзісятый во так во банным лістом пріліпаіць. Зак. Банным лістом прыліпнуць. Банным лістом пріліп к Просі, ны шаг ат яе ні атходзіць. Працягл.-фінальн. Банным лістом дапрыліпаць. Дыпріліпаў банным лістом, што аччытала — красьнеў як рак. Банным лістом слацца, неадабр. Паддобрывацца з выключнай ліслівасцю i абыходлівасцю. Пряма банным лістом сьцеліцца пірід зіцямі. Зак. Банным лістом паслацца. Гатовы банным лістом пыслацца, каб толька як падлезьць. Працягл.-фінальн. Банным лістом наслацца (даслацца). Ныслаўся Хнычонык банным лістом, ні пызвалі на ксьціны. Дасьцеліцца ён банным лістом, што мыціріка завернуць, каб ні ныдыідаў. Бараду задзіраць, жарт. Паміраць. Ці ні сыбраўся ты быраду зыдзіраць, што ляжыш i кэрхыіш, як Сашка Гулубчонык. Зак. Бараду задраць. Bo-o, я думыў, ты ўжо быраду зыдраў, а ты яшчэ пы свытах езьдзіш. Множн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бырадў, бўдзіць, гўніць, дзімяна
3 👁
 ◀  / 289  ▶