Аўчынка выдзелкі не стоіць. Пра нікчэмную справу. Я, відна, ні вазьмуся за ета дзела, тут аўчынка выдзілкі ня стоіць. Зьвяжысься ты, уремя ўваб'еш многа, a аўчынка выдзілкі ня будзіць стоіць. Аціраць бакі. Марнатравіць час. Нечыга вам тут бакі аціраць, вун бульбу выпахывыць нада. Непаўн. Пааціраць бакі. Hi воддых, ні работа, так бакі месіц пыаціралі. Працягл.-фінальн. Нааціраць (дааціраць) бакі. Ныціраіця вы мне тут бакі, пакуля вазьму тряпку ды с хаты папру. Што, дыціралі бакі лі Сыханкоў, хваціліся вума, што бясь сена астыіцёся? Ачарця галаву. Бяздумна. Ня кідыйся ачырця гылаву, сьпірва падумый, што зь естыга выйдзідь. Палез ты ачырця гылаву, упутыўся, a цяперя ні знаіш сам, як выЛІЗЬЦЬ. і J Б аба разанская, неадабр. Няўклюда. Сядзіць баба різанскыя, ні шылахніся лі яго. Ну ты, баба різанскыя, адзьдзьвінься. Бабская памяць, абраж. Пра няпамятлівага. У цябе ўсіігда была бабскыя паміць, табе. скажы, a тады дзесіць раз пухтарі. Ай, c тваёю бабскыю паміцьцю.,. нейкій расьсеінный урадзіўся. Бабскія казкі, неадабр. Выдумкі. Ахота вам слухыць бабскія казкі, Шлька ўсігда чуш якую-небудзь нясець. Тваіх бабскіх казык ні ў век ні піряслухыіш, хуць год зь места ні схадзі. Базарная баба, асудж. Скандаліст. Пыднілася бызарныя баба, папёрла свае трілюды, нясець, што на рыт лезіць. Ня будзь бызарныю бабыю, людзей пыстыдзіся, глідзяць yce. Бакі (жывоцікі, жывот) ірваць, звыч. неадабр. Смяяцца да знямогі. Што йта яны тамыцька бакі ірвуць, ажно сьцены дрыжаць, верна, тэй лырьяныўскій нейкыю трілюду рысказыіць. Во ўжо рвалі сяньня жывоцікі, калі Вірькяёнчык стаў рысказывыць, як ён прістываў у зяці ў Шьгркых. Чаго ты жывот ірьвеш, можа чылавеку ныпраўду дренна стала i нада паможч. Зак. Бакі (жывоцікі, жывот) парваць (нарваць). Як пычанець рысказывыць ды яшчэ, хочыні, i пыкажыць — бакі парьвеш. Hi
Дадатковыя словы
бўльбу, вазьмўся, падўмый, папрў, піряслўхыіш, слўхыць, упўтыўся, ірвўць, ўвабеш
4 👁