Старонка 45
◀ / 289 ▶
ліжаў, ні пыднімаўся большы паўгода, пакуль апрыстаў рукі. Сы днаго боку аслыбаніла рукі, а з другога ж і пымыгала трошку хуць кыла печы. Незак. Аслабаняць рукі. Ай, ныжылася, хваціць, нада ўжо рукі аслыбыняць мыладым. Апускацца на дно. Траціць годнасць чалавека. А так во апускаіцца на дно і апускаіцца, ніхто ні глядзіць за ім, а сам узяцца зы сябе ня здоліць. Зак. Апусціцца на дно. Апусьціцца на дно, сап'ецца і прыпадзець ні за нюх тыбакі. Множн. Паапускацца (паапусціцца) на дно. Самі так пупускаліся на дно, гарелка зьвіла, што ну людзей ні паходжы. На дно пыапусьцюцца, будуць на іх глядзець, як ну глумакоў якіх. Апускаць (вешаць) галаву (нос). Сумаваць; прыходзіць у адчай. Ні апускай гылаву, дзяржыся, ніхай ідзець, ты сабе яшчэ ня еткыю найдзіш. Пасьледнія ўремя і Стыльмашонык нешта пычаў апускаць нос. Будзіш во так вешыць гылаву, ну й трясцы палучыш, ідзі і дыбівайся. Ня вешый нос,— утрата-то тыкая. Зак. Апусціць (павесіць) галаву (нос). І ты апусьціў ба гылаву, каб такоя случылыся. Во й Лёнька што-то апусьціў нос, відна, нешта выйшла ні пы яго. Прідзісь табе такоя, і ты павесіў ба гылаву. Што вы, хлопцы, павесілі насы, нада глядзець пітухамі. Множн. Паапускаць (паапусціць) галовы (голавы, насы). Усё храбріліся: нікога ні баімся, а тут пыапускалі галовы. Дужа ні асьмелівыйціся, пупускаіця насы і сьмелысьць айдзе дзеніцца. Во калі пыапусьцілі голывы, ато ўсё ім места нійдзе і ні разу ні було. Што вы пыапусьцілі насы, як мокрыя куріцы глідзіцё. Апускаць (вешаць) вушы. Губляцца, адчайвацца. Што йта вы апускаіця вушы, вун відзіця, як другея дзіржацца. Канешня ж, такоя дзела ніпріятна, толька вешыць вушы ні нада. Зак. Апусціць (павесіць) вушы. І ты апусьціў ба вушы, каб ні сяньня-заўтря ждаў павесткі на суд. Павесіў Ільля вушы, відна, чуствыіць, што так дзела ня бойдзіцца, прідзіцца атвічаць. Множн. Паапускаць (паапусціць) вушы. Ну, пры свайго як пачуюць, пыапускаюць вушы. Вушы цяперіцька пыапусьцюць, тут ім ні ду гулюшык. Апускаць вожкі. Даваць залішне волі. Што ж апускаіш вожкі, як рыспадзецца, тады наныва складывыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶