Ад случая к случаю. Несістэматычна. Я ў сваіх у Пыстырнакых редка буваю, так, ац случыя к случыю зыхаджу калі.
Адставаць ат ног. Стамляцца ў час хадзьбы. Як пройдзіш підзьдзісят вёрст, ат ног, бувала, ацстывалі. Зак. Адстаць ат ног. Столька выхыдзіць, ні хыця ацстаніш ат ног. Усеаг. Паадстаць (паадставаць) ат ног. Мы ж пряма ат ног пыцсталі — столька прайціць ды з ношкымі. Я знаю, што пыцстаюць ат ног, Шамыва ня блізкій сьвет.
Адставаць ат рук. Стамляцца працуючы. І ў хаці хвытаіш, і ны дваре нада зьдзелыць, і ны грідах ня поліна — за дзінь ат рук ацстаеш. Зак. Адстаць ат рук. Сколька чаго пірядзелыіш — ацстаць ат рук можна. Усеаг. Паадстаць (паадставаць) ат рук. Пакуля зьвеілі ды ў мяшкі ссыпылі — там жа дзьве машыны — ат рук пыацсталі. Пыцстывалі ат рук лі кынбайна — і пыднасіць, і атнімаць, і адгрібаць нада зразу.
Ад [усёй (чыстай)] душы. 1. Адкрыта. Пысядзелі, ад душы пыгыварілі, ён мне пра ўсю сваю жызьню рыскызаў. Не, я віджу, што ён ат усёй душы гаворіць. Каб жа ета гываріліся ач чыстый душы, ато ж не. 2. Радасна, шчыра. Зайдзі-ка, зайдзі к куме, іна цябе пычастуіць ад душы. Ат усёй душы прінімала гасьцей. Каго ні сустрюкаюць, дык усігда ач чыстый душы. Яны так ужо блыгыдарілі ач чыстыя душы, ну, што мы дзевычку прівязьлі.
Ад усяго (чыстага) сэрца. 1. Адкрыта, чыстасардэчна. Я ж нічагенічка ні хувала і ні скрывала, я ж ат усяго серца гываріла: што було, то було. Васіль ня тэй чылавек, ач чыстыга серца гываріць ня дужа разгоніцца. 2. З найлепшых пабуджэнняў. Бярі, раз даюць ат усяго серца. Мы ж бізь нічога ніякыга, ач чыстыга серца вам, а яно вун што пулучаіцца.
Адходчывае серца. Пра незлапомнасць, адходлівасць. Ай, ні бядуй ты, у Шуркі атхоччывыя серца, разым уськіпіцца, а тады атойдзіць і як нічога ні було.
Ад цямна да цямна. Поўны дзень. Цэлых дзьве нядзелі петыліся ладна, аць цімна ды цімна тыпары з рук ні выпускалі.
Аж (ажно, што) за вушамі трашчыць, цяп., пр., буд. З апетытам, з задавальненнем (есці). Ныліла па міскі
77 👁