Адным словам. 1. Карацей кажучы. Дыгыварíцца яны там, адным словым, ні дыгыварíліся. Адным словым, сяньня я, відна, нікуды ні пайду. 2. Коратка і ясна. Скажы яму адным словым, каб ні ждаў асобыга прíглашэнія, ато ўжо як дыбяруся, будзіць харош.
Адпаліць номер (штуку), часта асудж. Зрабіць вельмі надзвычайнае. Во хто атпаліў номір, дык атпаліў, папробый прідумыць такоя. Хочыш, такую штуку атпалюць—ува сьне ні сасьніш. Цюхіліняты табе такей номір атпалюць, што дзівіцца будзіш, яны на ўсё спасобны. Незак. Адпаліваць намяра (штукі). Помніш Саўкіныга зяця, во быў масьцір атпалівыць ныміра. Ці рыскызаць, якея мы атпалівылі ныміра у двыццатых гыдах, як дзяреўня пу хутурах рыспыўзлася. Атпалівылі штукі, як бандыю хадзілі, німала людзей ат іх пыплакыла. Працягл.-фінальн. Наадпаліваць (даадпаліваць) намяра (штукі). Нытпалівылі ныміра, такоя тварілі, што як іх зімля дзіржала. Зьехыліся, сыбраліся ўзноў, цяперь нытпаліюць штукі аравыю. Во дытпалівыў ныміра, ну й добря, так і нада, ато ж праходу ні було. Ніхай сабе абыйшлося, ну калі ж небудзь дытпалівыюць штукі, нарвуцца ны сваё. Гл. Адкалоць номер.
Адпраўляцца (іціць) на тэй свет. Паміраць. Атпрыўляюцца стырікі паціхіньку на тэй сьвет. Ніхай якей ні старэй, а йціць на тэй сьвет нікому ня хочыцца. Зак. Адправіцца (пайціць) на тэй свет. Раз Трахім атправіўся на тэй сьвет, то мне й бог вялеў сыбірацца, ён жа здароў быў, як гром. Рана пашоў на тэй сьвет і ўсё так, ціріс сваю глупысьць.
Адпраўляць на тэй свет. Забіваць; даводзіць да смерці. Любіў ба ты атпрыўляць людзей на тэй сьвет, глядзі, каб сымаго ні схвацілі ды ні тправілі. Зак. Адправіць на тэй свет. Вы мяне скора сваімі дурамі атправіця на тэй сьвет. Зь імі толька зьвяжыся, хочыш — пікануць, а не — дык пыцьсьцірягуць і на тэй сьвет атправюць. Множн. Паадпраўляць на тэй свет. Ты нас на тэй сьвет зьбіраісься пытпрыўляць, — ня выйдзіць, можыш сам скарей туды пупасьць. Працягл.-фінальн. Наадпраўляць (наадпраўляцца, даадпраўляць, даадпраўляцца) на тэй свет. Во із'вірьг быў, нытпрыўляў людзей на тэй сьвет. Адзін нытпрыўляў на тэй сьвет і другей скора ета самыя палучыць. Нытпрыўляліся яны людзей на тэй сьвет, лі
78 👁