адны косьці — i ніхай, я лавіць вас ды карміць ня буду. Ну бубнах жа на тых травінычкі глыдануць німа, адны косьці у скыта пыстануцца. Што ты выбіріш, есьлі на іх на ўсіх адны рёбры пысталіся, Як яны пы зямле ходзюць, у іх адны рёбры пыстываліся. Зь зімы скот як выйдзіць c пуні, адны рёбры пыстаюцца, а тады ат'есца. Едзь ты ды зыбярі іх к сабе, глядзець іх там ніхто ня будзіць, адны рёбры пыстануцца. Адным вокам. Мелькам (бачыць, убачыць, паглядзець i г. д.). Бегла, адным вокым глянула на тэй бызар, гырлачы відзіла, што былі, a латык ні пагледзіла, некылі було дужа пріглідацца. Відзіў адным вокым, кажыцца, Коля стыяў з Ганныю. Ты ж ба хуць адным вокым пыглядзеў, там жа зазноба сядзіць. Адным вухам. Крыху, мімаходам (слухаць, чуць, naчуць i а. д.). Адным вухым чуў: нешта пыміналі Балынэй Кот — ці то пірівазіць аттуля зьбіраліся, ці капу там укралі. Мінутычку прістоіў, адным вухым паслухыў — так, тріпаліся ат нечыга дзелыць. Пастой, пастой, я тожа пра ета адным вухым чуў. Адным духам. Адразу, у адзін приём. Адным духым апыражніў лыханчык, а там жа ня меншы, як кварты чатырі мылыка. Адным заходам. У адзін приём. Луччы було б, каб адным заходым купіць i солі i сахыру i дзіцям пы машыных што пыглядзець. Хочыш адным заходым двух зайцыў забіць? Адным махам. Хутка, шпарка, адразу. Што яму, адным махым пірякінуў тоя сена. Далёка тут да тых Сьлёзык, адным махым зьбегыіць. Сіла нямерныя, адным махым рыссадзіў еткыю калодзішчу. Адным махым забіў семсот мынахыў. Адным мірам мазаны, іран. Аднолькавыя па якасцях, паводзінах. I Пятрок харош, i Андрей дужа ладзін, абоя адным мірым мазыны. Адным пальцам. Проста, лёгка, не прыкладаючы намаганняў. Я б іх тама адным пальцым рашштурьхыў. К табе датронься адным пальцым, ты й пыляціш. Ну й сіла ж — пряма нямерныя, ён жа Сьцёпку адным пальцым пыклаў
Дадатковыя словы
атесца, вўхым, глыданўць, лўччы, паслўхыў, пыстанўцца, рашштўрьхыў
3 👁