Адзін у адзін. Аднолькавыя, вельмі добрыя па якасці. Адзін у адзін кулі, іх толька у рукі харошыму масьціру, здзелыіць крышу — сто гадоў стыяць будзіць. Хлопцы адзін у адзін, як дубы, ім усякыя работа паць сілу.
Адзін у аднаго. Аднолькавыя. Мушчыны што нада, адзін у аднаго, узяліся за йструб — зы пуўдня ськідылі, а к вечыру зыряшэцілі. Бысякі адзін у аднаго, што хочыш атпалюць. Вельмі падобныя. Пыглядзела ны яе мальцыў: адзін у аднаго, пряма ні пызнаць, айдзе каторый, па росту толька і рызьбяреш.
Адзін чорт, неадабр. Пра аднолькавасць, тоеснасць прадметаў, выніку. Нам адзін чорт, хто зь іх будзіць правіць, абы ня піў. Лісей быў дужа харош, і Крайчонык адзін чорт.
Адзін чорт маляваў, неадабр. Аднолькавыя. Што Бырысёнкыва, што Хныкоўка, абея хырашы: як сьпічкі, адзін чорт мулюваў.
Адзін шаг. Вельмі блізка. Адзін шаг табе ды таго мыгазіна, у любоя ўремя падбегла і купіла, што нада. Ці раз мне було адзін шаг ад гібілі.
Адзін шчот. Пра адсутнасць усякай карысці з прадмета, асобы або яе дзеянняў. Адзін шчот, што хызяін, кылі ён двору пріходзіць раз у нядзелю. Ікая тут куртка, адзін шчот, што адзежына, жывога места німа, усюдых дзірька на дзірькі.
Ад зямлі не відна (чуць відна, не атрос). Пра вельмі малога ростам. Ну й прістырялыся ты сабе ныпарніка: адзь зямлі ня відна. Якей жа ты гулец, цябе ж адзь зямлі ня відна. Во, чылавека таго — адзь зямлі чуць відна, зыдач, праўда, ны пыўдзяреўні хваціць. Адзь зямлі яго чуць відна, а ўжо й ён у тэй бок глядзіць, каб з большымі хлопцымі г дзеўкым бежч. Ну, есьлі жонка нізінькыя, то яшчэ так-сяк, а калі мужык адзь зямлі чуць відзін, дык што йта зу мужык. Адзь зямлі чуць відны, а йдуць с пыпіроскымі, як бальшэя, і дымяць. Ніхай сабе адзь зямлі ні атрос, а любая работа гаріць у руках, і пынятлівый такей: на што ні гляніць — мымінтальна паймець. Адзь зямлі ні трысла, а ўжо спруўляй ёй і ныріджайця яе, а йна, хочыш, у пыстаньні прінясець, цацкыйціся.
Адкалоць (выкінуць, атмачыць) номер (штуку). Зрабіць надзвычайнае. Ці чула ты, якей номір аткалоў учора
82 👁