паходам (хвосцікам). Крышку звыш меры. Зьвесілі, дык трі хунты c паходым. Кажыцца, нібыльшая клумка, a пыцягнула два пуды c хвосьцікым. 3 пенаю [кала рота]. Горана, злосна, заўзята (даказваць, спрачацца). Сь пеныю дыказывыў, што тут ніхто ні вінуват. Як пацскочыць Мутрунёнык сь пеныю кыла рота: нашто вы яго трогыіця. 3 перапою. У выкіку ап'янення. Сь піряпою дык двору ні пупаў, у Мільлянёнкыву пуню зываліўся i спаў тама ўсю ноч. 3 первага слова, адз., мн. Адразу, без доўгіх размоў. Я сь первыга яго слова пыняў, што тут нешта ні так. Сь первых слоў стала ясна, што яго пыцстрыпалілі, i дужа пыцстрыпалілі. 3 первага ўзгляда. Па першаму ўражанню. Мы сь первыга ўзгляда апрідзялі'лі, што ён зы чылавек. Ідзі, ты яго сь первыга ўзгляда пызнаіш. 3 первых рук. Непасрэдна. А ты луччы вазьмі ды зайдзі г Дзянісывым, там ты сь первых рук усё ўзнаіш. Ай, пірякупка хужы німа, калі што браць, то сь первых рук. 3 перцам (перчыкам), іран. 1. Дзёрзкі. Сь перцым дзеўкі, кыла іх дужа ні паходзіш, ні пылытаісься. Ганна была сь перчыкым, угадзщь ёй було ого як трудна. 2. Дзёрзка. Яму пыкызалыся, што сь перцым скызала, як узьняў шуры-буры. Як скажыць што сь перчыкым, дык i крыць нечым. 3 петухамі. Вельмі рана. Сь пітухамі як устанім, дык i ныпрядзёмся i печ вытыпім ды дня. Сяньня пыдняліся сь пітухамі. С курямі лажысь, сь пітухамі ўстывай. 3 прахладцаю. Без натхнення. Тут ты нешта бяресься зы работу с прыхлаццыю. С прыхлаццыю устрецілі зяця, нечым ні дыгадзіў. 3 пустымі карманамі, радзей з пустым карманам (карманом). Бедны, без грошай. I ўсігда будзіць с пустымі кырманымі, раз прыпіваіць усё чысьцінька. С пустым кырманым дренна жыць. Сядзеў месіц с пустым кырманом: усю па лучку рыскадіў з друзьямі, во й гыварі. 3 пустымі рукамі. Нічога не купіўшы, не ўзяўшы; нічога не дабіўшыся. Ну як жа c пустьші рукамі у атведкі
Дадатковыя словы
апрідзялілі, апянення, клўмка, лўччы, пыцягнўла, пірякўпка, пўды, пўню, трўдна, шўры-бўры
1 👁