І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
З'едзь ідзець, цяп., np., буд. Пра адсутнасць міру, нармальных узаемаадносін. Каторый год між імі зьедзь ідзець i кынца ня відна. Доўга ішла зьедзь, усё адзін другога нечым пыдзьдзівалі, a тады грызьліся. I паверь мне, што ета зьедзь у іх ішчэ доўга будзіць іціць. Зак. З'едзь пашла, np., буд. Посьлі хрісьцін нешта пышла i пышла зьедзь. Есьлі ўжо зьедзь пойдзіць, то дыбра ня будзідь. З'есць грака (шмяка), жарт. Упасці, паваліцца. Такога зьеў гряка, што чуць устаў. Гряка зьясі тут, аж дзівіцца будзіш. Што, зьеў шмяка,— астарожній будзь, ні насіся на злом гылавы. З'есць дулю, іран. Нічога не атрымацы У Хрісьцянкоў палучыць — дулю зьесьць i абліжыцца. Думыў, ого, будуць яму горы ныкладзіны, ажно зьеў дулю. З'есць i не аблізнуцца. Не пад'есці, праглынуць у імгненне. Сколька там було, зьелі i ні аблізнуліся. Яму трі хунты кусюган кладзі, тады хваціць, a скрылёк зьесьць i ні блізьнецца. З'есць (праесць) зубы. Набыць вялікі вопыт. Зы пігнаццыць гадоў зьеў зубы на кожых, толька ў рукі возьміць, i зразу відзідь ікая. Я тут, можа, ў такіх дзілах зубы праеў, а ты зьбіраісься мяне ўчыдь. З'есць разам пуд солі. Шмат зрабіць разам. Буваіць, ш чылавекым пуд солі разым зьясі i то ды кында ні pacкусіш. Нада ні адзін пуд солі разым зьесьць, каб чылавека пьтзнаць. З'есць у бога цялёнка, жарт. Правініцца. A ді Хведзя зьеў у бога цялёнка, што ён станіць кланіцца пірід Гаўріліхыю. Яны ў бога цялёнка ня зьелі, ім нечыга душою крівіць. З'есць хваробу (хваробы), груб. Нічога не атрымаць. Ня хочыш кашы, хваробу зьеж. Бярі, што даюць, ато хваробу зьясі. То табе ні так, ета ня етык, ну хваробы зьеж. Зжываць (зганяць) ca свету. Даймаць прыдзіркамі, ствараць невыносныя ўмовы. Зы ірунду — зу курей пысваріліся i ўзяліся жжываць чылавека ca сьвету. Ніхай ба яны мяне папробывылі згыняць ca сьвету, я б ім пыкызаў. Зак. Зжыць (сагнаць) ca свету. П'яный крічаў, жжыву ca сьвету, a прыцьвірязіўся: ты знаіш, ты мой ca
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аблізнўліся, дўлю, дўмыў, жжывў, зедзь, зесць, кўсіш, падесці, палўчыць, пяный, ірундў
1 👁
 ◀  / 289  ▶