І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
браўся з духым, ён дяжолый ны пад'ём. Пыдажджы трошку, дай сыбяруся з духым, тады пыраімся, як быць. Збірацца (сабірацца) з мыслямі. Абдумваць, узважваць думкі. Доўга ж ты зьбіраісься з мысьлімі, зразу гыварі, ці паедзіш, ці не. Пашлі, ато ён будзіць сыбірацда з мысьлімі цэлый год. Зак. Сабрацца з мыслямі. Чуць сыбраліся з мысьлімі посьлі такой устряскі. Збіраць (сабірадь) кускі, уст. Жабраваць. Піріц caмыю тою вайною, імпірілісьцічыскыю, дзяреўню выкыціла, дык хто трошку пріпяўся, a хто кускі збіраць пашоў. Зысыжані дужа плоха жылі, кажныю вясну сыбіралі кускі, як пыдяплела, так ідуць гужым i йдудь. 3 богам. Шчасліва (як пажаданне). Едзіця? Hy, з богым, глядзіця, каб там усё було ў пырядку. 3 божжаю міласцю, жарт. Як-небудзь, крыху. Стынавіцісь-ка, з божжыю мілысьцю i паложыця гіктар удзісідярых. 3 божжыю мілысьцю ды c тваёю помышчу дык мы раз-два зьдзелыім. 3 боку. Як пастаронні, з ліку іншых; як для пастаронняга. Мы ж утраіх, ды яшчэ чылавекі чатырі з боку пыдыйшло, дык яны удіхаміріліся. Ну, а ты што скажыш, з боку ж яно відней. 3 боку прыпёку. Непатрэбны, лішні. 3 боку пріпёку пріляпіўся, неік жа нялоўка гнаць. Якей ён свой, так, з боку пріпёку. Збор дружыны (дружына). Пра зусім рознае, выпадковае. Каб хто путній быў, дык нікога, збор дружыны. Так, сыйшліся збор дружына, некыму було ні пыкымандывыдь, ні сыргынізуваць. Збор-каляда, неадабр. Пра зусім рознае, выпадковае. Пыгываріць дайжа не сь кім було як нада, збор-кыліда ўсякыя сыбралыся. 3 бору па сосенкі. Адкуль папала. Сыбіралі з бору па сосінкі, аткуля каток, аткуля аглоблю. Прінясьлі троху сяго-таго з бору па сосінкі. Учора ўсё набоўкла, сяньня зьбіралі з бору па сосінкі, што надзець. Збываць з рук. Пазбаўляцца. Хуць мы i відзілі, што толку зь яго ні дажджэсься, ні помышчы, нічога, ну толька збувадь жа з рук каму другому нялоўка — свыя кроў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аткўля, дўхым, падём
1 👁
 ◀  / 289  ▶