І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ваць. Узмацн. Пазасланяць свет (вочы). Ці ім вочы пызыслыняла, ня відзюць, за кім гонюцца? Ніхай мыладэя ні пынімаюць, дык i старым вочы пызыслыняла. За словам у карман не лезць (не лазіць). Быць знаходлівым, дасціпным у размове. Мітрыхван за еловым у кырман ня лезіць, так адорыіць, толька дзяржысь. Ён у кырман за еловым ні лазіць, знаіць, што екызаць. За словам у карман лезць (лазіць). Ну, ты яшчэ хочыш, каб i я за еловым у кырман лез. Хто лазіць за еловым у кырман, Арцём? Зак. За словам у карман не палезць. Коля ў кырман за еловым нi палез, так атвеціў, што тэй i рот зымазыў. За словам у карман палезць. А ты думыіш Хведзя за еловым у кырман палезіць? За смерцю [толька]' пасылаць (выпраўляць, адпраўляць), неадабр. Пра павольнага, непаваротлівага. Цябе ні ў лаўку, а за сьмерцю пысылаць. Яго толька за сьмерцю выпрыўляць, будзіць іціць як рызівон, ува ўсе бакі глядзець. Вас за сьмерцю атпрыўляць, асобінна дваіх, дык ныжывесься i ныдаесьць. Мікіціху толька за сьмерцю атпрыўляць, сь кім ня стреніцца, дзень прыстаіць. Зак.. За смерцю [толька]- паслаць (выправіць, адправіць), рэдкаўж. Цябе за сьмерцю пашлі, дык жыць ныдаесьць. Вас каб толька за сьмерцю выпрывіў, болыпы нікуды. Дзьве вярсты пуўдня будзіць іціць, яго за сьмерцю толька б атправіць. За спіною. 1. Таемна, без ведама. Я пыніла зразу, што зы спіною дыгыварівыюцца, тады зывярнулыся i пышла: шапчыціся. Усё зьдзелылі у яго зы сьпіною. 2. У мінулым (пражыта). У мяне ўжо многа чаго зы сьпіною, быў я i ны вярьху, i пыд нізом. Застраваць у горле. Міжволі траціць здольнасць сказаць, праглынуць. Чаго там у цябе у горлі зыстряець, гыварі ўжо. Зак. Застраць у горле. Гыварі, ці ў цябе словы у горлі зыстрялі. Кусок у горлі зыстряніць, як паслухыіш яе ўпрёкі. Множн. Пазастраваць у горле. У іх там усё ў горлі пызыстрівала, яны слова екызаць ні маглі. Hi ды яды було, іна ў горлі пызыстрівала. Засукаўшы рукавы. Старинна, энергічна. Пріныляглі зусукаўшы рукавы, дык ім тае работы ну пуўтыра чыса. Засякаць урэмя. Запамінаць час. Зысікай уремя, пыглядзім, калі верніцца. Зак. Засеч урэмя. Во зысякі ўремя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрыіць, вярьхў, дўмыіш, зывярнўлыся, нікўды, паслў
1 👁
 ◀  / 289  ▶