І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
зывізала горя вярёвычкыю. Незак., рэдкаўж. Завязываць гора вяровачкаю. Наўчыўся зывязывыць горя вярёвычкыю, ці гарюй, ці плач — ета ня помышч. Завязываць свет (вочы, галаву). Станавіцца приникаю беспрасветнага жыцця. Вот зывязыіць дзеўкі сьвет, а на што ня жэніцца. Абрузуміся ты, нашто табе зывязывыць сабе сьвет. Зывязыіш ты сабе вочы, толька i ўсяго, хвацісься, ды позна будзіць. Я ні стаў ба зывязывыць гылаву зь еткіх гадоў. Зак. Завязаць свет (вочы, галаву). Зывізаў дзеўкі сьвет на ўсю жызьню, а цяперь кінуў i паехыў. Зывяжыш вочы, тады ні разьдзелыісься. Зывізала сабе гылаву, на што ён ны якога тэй зяць быў, дык во нянчыся зь лялькыю. Узмацн. Пазавязываць свет (вочы, галаву). Пызывязывылі сьвет адзін другому i лаюцца, сь сябе выходзюць. А хто ж вам пызывязывыў вочы, ета ціріс сваю дурысьць так вам ладна цяперь. Пызывязывылі дурым голывы i пашлі, што ім. Загаварываць зубы. Адцягваць увагу размовамі; падманваць. Пыдыйшлі ўтраіх, двоя дывай зыгыварівыць зубы, а трецьцій, віджу, пычынаіць шаріць пы калёсых, дык я іх пугаўём. Ты зыгыварівый зубы дзіцёнку, а я ўжо ні дзіцёнык. Зак. Загаварыць зубы. Пыдыйшлі, зыгыварілі зубы, a ззаду папёрлі мяшочык. Мне зубы ні зыгаворіця, яны ў мяне ні быляць. Узмацн. Пазагаварываць зубы. А куды вы глядзелі, што вам зубы пызыгыварівылі. П рацягл.-фінальн. Назагаварываць (дазагаварываць) зубы. Нызыгыварііць зубы, што кыліка палучыць у мяне. Хваціць, дызыгыварівыла зубы, цяперя пірістаніць i большы ня будзіць. Заганяць запасы, неадабр. Набываць на будучае. На чорта б ім ужо такея зыпасы зыгыняць. Зак. Загнаць запасы. Апстроіцца апстроіўся нічога сабе, а зыгнаць зыпасы балыпэя ён ні зыгнаў. Узмацн. Пазаганяць запасы. Якея яны дужа зыпасы пызыгынялі, кылі ны стале во пыц скацірсьцю абглодычкі ліжаць. Працягл.-фінальн. Назаганяць (дазаганяць) запасы. Нызыгыняў зыпасы, успакоіўся, на ўсё махнуў рукою. Дызыгыняў зыпасы, што нічога ні нада стала, a думыў жа ўсё пызыгрібаць. Заганяць у вугал. Перамагаць у славесным паядынку, у спрэчках. Я нявучыный іх, вучоных, зыгыняю у вугыл. Зак. Загнаць у вугал. Зыгналі яго у вугыл, так што i скызаць нечыга. Узмацн. Пазаганяць у вугал. Так ужо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўгыл, дўрым, дўрысьць, зўбы, махнўў, нявўчыный, палўчыць
3 👁
 ◀  / 289  ▶