І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
МНІаўтаротый птушанёнак. Нявопытны, малады. Кудьі яго жаніць: жыўтаротый птушанёнык. Айдз/е табе дабіцца чаго, такому жыўтаротыму птушанёнку. Жаць (ціснуць, нажымаць, націскаць) на ўсе педалі, жарт. Спяшацца, энергічна дзейнічаць, прыкладаць шмат сіл. Ну-ка жмі на ўсе підалі, ішчэ пасьпеіш етый хвосьцік дабрынкыць. Цісьніць Хвёдыр на ўсі підалі, усюдых пасьпець хочыць. Есьлі думьііш дыбівацца справык, ныжымай на ўсе підалі, ніхай хто сы стыршыною пыгаворіць. Ныціскайця, хлопцы, на ўсе підалі, вецір пытхваціцца i вашы капёшкі рызьнясець к чорту. Зак. Нажаць (націснуць) на ўсе педалі. Умеіць, кылі нада, ныжаць на ўсе підалі, i ў яго ўсё пулучаіцца. Hi ляніся, націсьні на ўсе підалі, тут таго пня адзін корінь айдзе дзяржыдь. Аднакр. Жамануць (ціскануць) на ўсе педалі. Каб жыманулі на ўсе підалі, i дабеглі б ды дажджу. Цісканіця на ўсе підалі, скарей дзела пойдзіць. Жвачку жваць (цягнуць), неадабр. Гаварыць нада-. кучліва, зацягваючы размову. Ай, кінь ты жвачку жвадь, ляж дый сьпі. Во цягніць i цягніць жвачку, ныдаеў большы некуды. Як пычалі цягнуць жвачку, дык я i выліжылыся, i заснула, а яиы ўсё трілюдзілі пра нешта. Жданкі праесць. Прачакацца. Мы ждалі, ждалі i жданкі праелі. Усе жданкі праеў, пакуля вас дыждаўся. Ждаць (дажыдаць) ласку (ласкі), іран. Спадзявацца на паляпшэнне адносін. Дырма вы жджыцё ласку ат Мітрыхвана, ета путніна ішчэ тая. Жджы ласкі, дажджэсься, ён усігда зьверім глядзіць. Якую ім цяперя ласку дыжыдаць, самі сябе зыпаскудзілі i ўсё. Што, сядзші, яшчэ адной ласкі дыжыдаіш? Зак. Даждацца (даждаць) ласку (ласкі). Ці табе ні гыварілі, якую ты ласку дажджэсься. Ласкі ат Ісая нялёхка було дыждацца: ну людзях ён як чылавек, a ў сям'е — зьверь. Дыждаў ласку: што сам дзелыў, то й нызад пулучаіш. Рэзульт. Выждаць ласку (ласкі). Максім — тэй самый, ат каго можна ласку выждыць. Зыхаделі выждыць ласкі ат Лыўрінёнка. Узмацн. Прыждаць (прыждацца) ласку (ласкі). Ат Міці ласку ні пріжджэш, я знаю. Ат каго яны думыюць пріждаць ласкі, ад Гаўрілы? —-во дзіва дык дзіва. Цяжола пріждацца ат іх ласкі, есьлі яны глядзець ны цябе ня хочудь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

айдзіе, дажджў, дўмыюць, дўмьііш, зыпаскўдзілі, нўлі, пакўля, сяме
2 👁
 ◀  / 289  ▶