І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
дзіралі зь людзей шкуры. Узмацн. Паабдзіраць кожу (шкуру). Ты ж нічуствіцільный i злэй, гатоў кожу пыабдзіраць сь Пёклы. Пыбдзіралі шкуру ш чылавека, у пяць дырагоў узялі зы гнільлё. Працягл-фінальн. Надраць (наздзіраць, наабдзіраць, дадраць, даабдзіраць) кожу (шкуру). Яны нi пысьцісьняюцца нікога, i сы сваіх ныдзярудь кожу. Ладна ныдралі шкуру, во табе й сваты. Ці я ня помню, сколька ён кожу зь мяне нызьдзіраў. Во нызьдзіраў шкуру, ці мог ба хто падумыць, што Сашкін сын такей будзіць. I бацькі харошыга, i маткі жалысьлівыя, а кожу ныабдзіралі з Лаўріна большы некуды. Hi пысьцісьняіцца, шкуру ныбдзіраіць. Дыдзяреш ты кожу зь людзей, табе тожа хто-небудзь етым самым атплоціць. Большый быў, усё ня мог нысытацда, пакуль ня лопнуў, i етыя дыдзяруць шкуру. Дыабдзіраў кожу з другіх, сваё з горла палезла, усё асталыся. А што ж яны хацелі, каб ну чужым-гатовым век пражыдь? — так ні буваіць, во й дыабдзіралі шкуру. Драць (здзіраць) сем шкур. Абіраць, патрабаваць вельмі высокай аплаты. Пасьледнія ў мірі гадысьць быў, драў сем шкур зь людзей. Етыя пруць, a тэя ўсё дывай, i дывай, i дывай, сем шкур зьдзіраюць. Зак. Садраць сем шкур. Сем шкур сыдралі i пусьцілі як белычку, астаўся ні ў голывы, ні пыдыслаць. Драць нос, неадабр. Ганарыцца. A чаго ёй ціряшчур нос драць, ня дужа там што якоя шсыныя крысавіца. Непаўн. Падраць нос. Трошку ўбяруцца, тады пыдзяруць насы. Ніхай сабе сьціплый, а нос пыдраў, як у нычальстві хадзіў. Працягл.-фінальн. Надраць (дадраць) нос. Ныдзяреш, ныдзяреш нос, вот-вот кончыдца твыя ўласьць, толька стыршына пріедзідь. А дыдзярець нос, ета быйстра кынчаіцца. Друг да первай бяды. Ненадзейны. Сярёжка — друг да первый бяды. Ты друг да первый бяды, чудь што — рукі ўмыіш. Другей (другій) раз. Часам. Ніхай стаіць банычка цэлыя, другей раз нада — ці хто зыбягщь, ці што — i німа. Нешта другш раз як паткоцідца пад грудзі, зырізаіць пряма,— дык я соды. Другей (другій) разгавор. Зусім інакш, чым было, меркавалася. Калі ўсё ета ніпраўда, другей, рызгавор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грўдзі, дзярўдь, дыдзярўць, падўмыць, рўкі, ўбярўцца
1 👁
 ◀  / 289  ▶