І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
вярнуліся. Працягл.-фінальн. Надзяржаць верх. Ныдзіржаў ты ўжо там верьх, нат кім, скажы. Дзяржаць вуха войстра. Не давяраць, трымацца асцярожна. Зь імі дзяржы вуха войстра, а не — дык у міг пыдвядуць, луччы некуды будзіць. Непаўн. Падзяржаць вуха войстра. Мне што, мне нічога, a табе нада пыдзіржаць вуха войстра, пакуля ета шумуха кончыцца. ГІрацягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) вуха войстра. Пупаўся як варона, во табе й ныдзіржаў вуха войстра. Дыдзіржаў вуха войстра: абвялі кругом пальца, што дурука. Дзяржаць за горла. Уладарнічаць, трымаць у кабале, у залежнасці. Яны цяперя ня шкнуць, а ня то што выскыжуць, Ільлянкоў іх усіх дзяржыць за горла. Непаун. Падзяржаць за горла. К ім толька пупадзюя як-небудзь, пыдзіржаць за горла. Законч. Прадзяржаць за горла. П апомніш мяне, што ён прыдзяржьщь цяперіцька Высіля за горла, сколька захочыць. Мяне Стах прадзержыў за горла, хто ж яшчэ. П рацягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) за горла. А ныдзяржыш за горла — сваю гылаву пыцставіш i болыны нічога. Дадзержыць за горла, як сват Хіму. Дзяржаць (насіць) камень за пазухаю. Затойваць злосцъ, думаць пра помету. Ны слывах уродзі нічога, рызгыварііць, а толька, чуствую, дзяржыць камінь зы пазухыю. Ай, хваціць вам насіць камінь зы пазухыю, другея даўно б усё забылі. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (нанасіць, дадзяржаць, данасіць) камень за пазухаю. Ніхай, ладна, так i стоіць, ета ён ныдзіржаў камінь зы пазухыю. Зь людзямі нада стыряцца жыць па-людзку, ато відзіш, як нынасіў Баріс камінь зы пазухыю. А якоя ж мне дзела, есьлі ён дадзержыць камінь зы пазухыю. Дый наносіць камінь зы пазухыю сам ны сябе. Дзяржаць (насіць) хвост трубою (пісталетам), жарт. Трымацца ўпэўнена. I ў семдзісят дзяржыць хвост трубою. Салому еж, а дзяржы хвост пісталетым. Біда ні біда, а ты дзяржы хвост пісталетым, каб усе кругом глядзелі ды завідывылі табе. Троху цяперя пыліняў, а раншы ого як насіў хвост трубою. Дыхвальства, што ні пуцетупайся, так i носіць хвост пісталетым. Непаун. Падзяржаць (панасіць) хвост трубою (пісталетам). Летыся ён пыдзіржаў хвост трубою, драў нос ухадзі як. Етый пы13. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнўліся, вўха, гылавў, лўччы, пыдвядўць, чўствую, шумўха
2 👁
 ◀  / 289  ▶