Дзелаць круг (кругу). Рухацца кружным шляхам. Ірундовінькій масток, а ніяк ні иасьцелюць, пріходзіцца дзелыць круг. Нашто вам дзелыць еткыга кругу, во прямінькыя сьцёжычка к іхнім банім. Зак. Здзелаць круг (кругу). Ты дзяржыся пряма вун на тую сасну, ато можыш зьдзелыць круг, што пыўдня праходзіш. Я ж ні знаў прямейшыя дарогі, паетыму зьдзелыў кругу. Гл. Д ав а ць к руг у. Дзелаць ладкі (ладачкі). Пляскаць у далоні. Адна піріда дною увесь вечыр выплясывылі i дзелылі лидкі. Дзелый, малінькій, ладычкі, дзелый яшчэ раз. Зак. Здзелаць ладкі (ладачкі). Ты ўжо так гываріў, што табе толька нада зьдзелыць ладкі. Зьдзелый, дзетычка, ладычкі дзядзю, зьдзелый ладычкі. Дзелаць міласць (ласку), звыч. іран. Рабіць паслугу з неахвотай. Кылі вядро вады прінясець, дык шчытаіць, што ўжо дзелыіць мілысьць. Дзелыць табе ласку — ета ўзноў бытрыкываць ны тваіх дырагіх, — не, большы я ні зглуплю. Зак. Здзелаць міласць (ласку). На Будку толька пынадзейся, ён зьдзелыіць мілысьць, паможыць, будзіць паможына. Зьдзелыў ласку, што падвёз. Дзелаць пагоду. Аказваць уплыў на абставіны, падзеі. Дзелыць пагоду ён там ня дзелыіць, ну толька слова якоя скызаць можыць. Зак. Здзелаць пагоду. Мыкар пагоду ня зьдзелыіць, толька пыгыварщь ба нада, можа б закінуў слова прі случыі. Працягл.-фінальн. Надзелаць пагоду. Сьпіхнулі, к чорту, з намесьнікыў, во й надзелыў пагоду. Дзелаць (паднімаць, падымаць, пачынаць, ушчынаць) [цэлую} вайну (баталію), Рабіць крык, сварку, лаянку. Ахота вам за нейкыю жардзіну дзелыць вайну. Табе абы пыднімаць вайну, а зачэпку найдзіш. Зы якіх дзесіць калівін ячменю пыдымаць такую вайну. 1з-зы такой чупухі ці стоіць пычынаць вайну. Як на вуліцу выйшла, i ўшчынаіць вайну. Німа яе — ціха, прідзіць — дзелыіць быталію. Нашто ты быталію пыдымаіш, ці ты спакойна ня можыш. Вы б луччы пыдзівіліся, як яны пычынаюць быталію, во указэя айдзе. Узноў ушчынай быталію, даўно горла рызіваў. За што зы якыя дзелыіць цэлыю вайну. Ніхай вярёвычка ні там ляжыць, айдзеўяму хочыцца, зразу пыднімаіць цэлыю вайну. Цэлыю вайну пыдымаіць зы іржавый гвозьдзік. Як сыбраліся, i ўшчынаюць цэлыю
Дадатковыя словы
айдзе^яму, бўдку, лйдкі, лўччы, слўчыі
3 👁