І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
дадуць i ўспакоюць. Тэй можыць скора даць пы загріўку, у яго ні пытаць. Множн. Надаваць па шыі (y каршэнь, па карку, па загрыўку). Усядзься, пакуля па шыі ні ныдывалі. Яй-богу ныдаюць у каршэнь, так ты сяньня нізашто ні абойдзісься. Чаго луччыга не, а пы карку жыва ныдаюць. Ныдывалі пы загріўку i хырашо зьдзелылі, яму ж ні ўгамону, ні ўхадору ні було саўсім. Даваць піць (прыкурыць, прыкурываць, прыпаліць, прыпаліваць), іран. Энергічна ўздзейнічаць. Я ім абаім дываў піць, яны мяне быяліся. Што ты яму дывала піць, ён дайжа слухыць нічога ня хочыць. Ці ета ты дываў прікуріць Сярьгею, ці ён табе, нешта вы абоя плакылі. Яму нада болыны дываць прікуріць. Ну й даеш жа ты прікурівыць мыхрачом. Даець прікурівыць сваім ладна, нечыга скызаць. Даю пріпаліць, духу майго баіцца. Я яму ладна дываў пріпаліць. Лёню нада ні так дываць пріпалівыць, рогі пырасып. Валодзьку помніш? — тэй дываў сваім пріпалівыць. Зак. Даць піць (прыкурыць, прыпаліць). Далі мы вам піць адзін раз i яшчэ палучыця. Далі прікуріць дуччанім, забудуць наш сад. Дам прікуріць, пірістаніш ты маю рыбу выцягывыць. Ох, ты ўжо дыла прікуріць, ім дайжа ні зыбрыдзела тваё лаіньня. Дасьць ён табе пріпаліць зы такоя дзела, будзіш рёвым реўць. Ага, далі пріпаліць, яны вас дужа спужаліся. Даваць праборку (наганяй, нахлабучку). Сварыцца строга, ушчуваць; лаяць. Ніхай толька калі ня слухыіць, я ні гляджу, што студзент, даю праборку. Аксюта як была, дык дывала ныгыняй, i слухылі яе троху. Як возьмуцца утрёх дываць ныхлабучку, як уюн круціцца. А мы ні сьцісьняімся, даём ныхлабучку ладныю. Зак. Даць праборку (наганяй, нахлабучку). Дай-ка ты сваім атлётым праборку хырашэнька, ніхай нi звучаюцца лазіць пы гародых. Дыла ныгыняй, ніхай ня трепліць ізыком чагозря. Во далі ныхлабучку раз ды другой раз, дык троху i ўнілася. Hi пыгляджу, што кума, толька дыбяруся — дам ныхлабучку луччы некуды. Даваць прамашку (промах, абмашку). Дапускаць пралік, памылку. Дывалі вы прымашкі абоя, нечыга апраўдывыцца. Hi нада було дываць промых. Такую абмашку дываць нільзя, тут i дзіцёнык рызьбярецца, што к чаму. Зак. Даць прамашку (промах, абмашку). Во даў прымашку, што ні павёз сяньня пырысят, харошыя цэны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гляджў, дадўць, дыбярўся, забўдуць, крўціцца, лўччыга, ныхлабўчку, палўчыця, прікўрівыць, пыгляджў, слўхыць, слўхыіць
0 👁
 ◀  / 289  ▶