Абліваць граззю. Знеслаўляць, нагаворваць гнюснасці. Пірістань-ка ты грязьзю людзей абліваць, можа б луччы ны сябе пыглядзець нада. Зак. Абліць граззю. У Сьціпана ўжо натура тыкая: пряма ня можыць, каб каго ні абліць грязьзю. Узмацн. Паабліць (паабліваць) граззю. Пыабліць грязьзю — ета ім раз-два, ета яны ўмеюць. Во сім'я дык сім'я, кылі ім хто хуць настолька ні ўгадзіў, січас пыабліваюць грязьзю з ног ды гылавы. Працягл.-фінальн. Наабліваць (нааблівацца, даабліваць, дааблівацца) граззю. Ныблівала, журжа, грязьзю, пулучыла сыма пы пятыя чысло. Харошыя была цаца, і нычарнілыся, і наблівалыся грязьзю людзей — хваціць. Хочыш ты нейкыга пуцьця с Хадосычкіныя дачкі, ну грязьзю іна дыбліваіць, ны сваё нарьвецца. Дыабліваісься грязьзю, пыглядзіш, што дыабліваісься, як зыяўюць ды упякуць штраху, будзіш знаць.
Абмываць (абчышчаць, абтрасаць) поршы (шолудзі). 1. гумар. Багацець. Усё жыў — куска хлеба ны стале ні було, а цяперь стаў абмуваць поршы. Ну, што ты, абмуваіш троху шолудзі, рыжжываісься? Сьціпыняты апчышчаюць поршы, ужо касьцюмы пуспруўлялі ладныя. Во відзіш, і Домна апчышчаіць шолудзі: пырасёнка прівізла з бызара, пацьцёлык пугуляў ужо. Аптрісай-ка ты поршы троху, цяперіцька работыючы жыць можна. Нада ж аптрісаць шолудзі пымалу, ны цябе ж пасьледнія дзеўка ні гляніць. 2. Даглядаць, прыводзіць у належны выгляд (каго-н., сябе). Я б, забі, ні стала, як Анька, поршы ім абмуваць, самі ня хворы. Ты ж хвірюбіну спыласнуць лянісься, век табе то сістра, то нявестка і абмувалі шолудзі. Мне ўжо ныдаела вам поршы апчышчаць, большы я ны вас дайжа ні гляну. Не ўжо, апчышчаць зы каго-небудзь шолудзі я ні стану. Аптрісай, кылі хочыш ім поршы, а яны яшчэ прысьміхаць будуць. А вы хацелі, каб вам да веку хто-то шолудзі аптрісаў? Зак. Абмыць (абчысціць, абтрэсць) поршы (шолудзі). 1. Рызадзелыся, ўся ў шыўках, ці даўно абмыла поршы. Во, сам ба ён дужа абмыў шолудзі, ета яму дзядзькі з Масквы пымаглі. Вун Кузьма апчысьціў поршы, дык хвігыю носа у яго ні дыстаць стала. Пастой, ніхай апчысьцюць шолудзі, тады зразу увідзіш, што зь іх будзіць тваріцца. Відзіш, як Зьмітрачонкі аптрясьлі поршы, ідуць і ну людзей ні глідзяць. Трошку аптрясьлі шолудзі і шчытаюць ужо сябе фонбаронымі. 2. Ждуць, каб хто ім абмыў пор-
90 👁