І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ела ўсім хужы горькія редзькі. Мы вам парогі ні пыўваб'ём, ні нада быяцца. Працягл.-фінальн. Нааббіваць (наўбіваць) парогі. Ну што ты пустоя гаворіш, ныаббівалі яны вам парогі,— можа раз у год i то ці зыхадзілі. Ныўбівала я вам парогі i даетуль, a цяперь i ныга мыя к вам ня ступіць. Вы дужа быіцёся, што Пёкла вам парогі ныўбіваіць? Абвадзіць кругом пальца. Падманваць з лёгкасцю. Любіў ба ты абвадзщь кругом пальца, ды не, ca мною ў цябе так ня выйдзіць i ні палучыцца. Зак. Абвесць кругом пальца. Пітрачок ні чылавек, a злыйдух нейкій, ён каго хочыш кругом пальца абвядзець. Множн. Паабвесць (паабвадзіць, паабваджываць) кругом пальца. Едзьця, ды глядзіця: там жыва могуць пыабвесьць кругом пальца, што й ні аглініцёся. Пашлі вырынят, там пыабводзюць кругом пальца, i ні ш чым вернуцца. Як жа іх усіх пыабваджывылі кругом пальца, ай-яй-яй. Працягл.-фінальн. Наабвадзіць (наабваджываць, наабвадзіцца, наабваджывацца, даабвадзіць, даабваджываць, даабвадзіцца, даабваджывацца) кругом пальца. Столькіх ныабвадзіў кругом пальца, што й аткуля ў яго што бралыся. Ныабваджывыіш ты кругом пальца, сам так пупадзесься, што ня будзіш знаць, як вылізьць. Вун Ільлюшонык ныабвадзіўся кругом пальца, i табе ета самыя будзіць. Ныабваджыісься калі-небудзь кругом пальца i кругом двух пальцыў, як палучыш пы карку. Ты луччы рыскажы, як Мыкар дыбвадзіў гырыччань кругом пальца. ён дыбваджыіць кругом пальца, што сыбяруцца, згаворюцца i атпяруць. Во відзіш, як ты дыабівадзіўся кругом пальца, ці я табе ні гываріла, што етык будзіць, палучыш сваё. Відзіш, як Сярёжка дыбваджывыўся кругом пальца,— усё, бувала, хваліўся: я любога прывяду. Абеімі рукамі. Цалкам; моцна, горача, ахвотна; з вялікай зацікаўленасцю. Зы швыгря абеімі рукамі, ого як рыскрічаліся зы яго. Дзяржыся абеімі рукамі зы Ісака, ён ні ў чом ні пыдвядзець. Я пытпішуся абеімі рукамі, вы толька сыстаўця хырашо. Ніхай прііжджаюць, бяруць, сколька хочуць, мы абеімі рукамі аддадзім. Ну, думыю, ўзяліся абеімі рукамі, скора сыставюць, ажно зы два дні астылі, i стаіць вун стальгом. Аб'есца (наесца, пад'есць) блёкату (беляны). З'ехаць з глузду, здурнець. Ці ты блёкыту аб'еўся, што вярзеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесца, абеўся, атпярўць, зехаць, злыйдўх, падесць, палўчыцца, прывядў, пыўвабём, стўпіць, сыбярўцца
7 👁
 ◀  / 289  ▶