І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Галаву класць (лажыць). 1. Гінуць. Гылаву класьць зы цябе ніхто ні станіць. Нямнога ахотнікыў лажыць гылаву у дурным дзелі. 2. Рашуча заступацца або ручацца. За хрёсныга бацьку гылаву кладзець. Адзін зу другога гылаву ложыць — так сьпеліся. Зак. Галаву пакласць (палажыць). 1. Мой пыц самым Берліным гылаву пыклаў. Hi я буду, што ты гылаву паложыш сы сваім хракцірым. 2. Такімі друзьямі сталі, што адзін ат аднаго ні ны шаг, кажыцца, адзін зу другога гылаву пыкладудь. Анька зу Кузьмовічыў гылаву б, верна, пылажыла — так стащь за іх. Законч. Галаву скласць (злажыць). Загінуць. Hi знаю, айдзе й гылаву склаў, айдзе й магіла яго, пріслалі, што прыпаў бізь вясьцей. Многія кудрічані тут, пад Горкымі, на Проні, голывы злажылі. Галаву круціць (кружыць). Легкадумна зачароўваць. Круціць дзеўкі гылаву, a йна думыіць, што ён браць зьбіраіцца. Голывы хлопцым кружыць, любіць, каб зы хвастом бегылі. Зак. Галаву закруціць (закружыць). Гылаву дзеўкі зукруціў, што места сабе ні находзіць. Ен гылаву зукружыць умеіць, як хочыш можыць прікінуцца. Пачын. Галаву ўскруціць (ускружыць). Зы Марьіныю дачкою улігаіць, відна, ні на сьмех ускруціла гылаву. Нейкыя ж у Белі ускружыла яму гылаву, ні вылазіць аттуля. Непаўн. Галаву пакруціць (пакружыць). Троху пукруціла хлапду гылаву, рана замуж выскычыла. Тымаpi гылаву пукружыў, a жаніўся зь Веркыю. Працягл.-фінальн. Галаву накруціць (накружыць, дакрудідь, дакружыць). Hi пасьледнія халера быў, нукруціў дзеўкым голывы. Храбрыя дужа была, нукружыла гылаву Сямёну, што кінуў з брюхым i паехыў. Дакруціш ты голывы, дакруціш, ны самый пасьледній жэнісься i будзіш жыць. Што, дукружыла гылаву, i рада б замуж, ды ні бяруць. Галаву прытуляць (прыхінаць). Знаходзіць прытулак. Трошку у Шуркі гылаву прітуляла, a тады зывірбувалыся i паехыла. Ці загыдзя хто знаіць, айдзе прідзіцда гылаву пріхінаць. Зак. Галаву прытуліць (прыхінудь). Што мы, c кустоў глядзелі, як дзяреўня смыліць, a прішлі, як немцы ацступілі,— адны гылавешкі, нейдзі i гылаву прітулщь. Айдзе ж мне i гылаву пріхінудь, калі ні ў цябе. Множн. Голавы (галовы) папрытуліць (папрытуляць, папрыхінуць, папрыхінаць). Ета хырашо, што цётка доб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, гылавў, дакрўціш, дўмыіць, крўжыць, крўціць, лавў, пріхінўдь, пыкладўдь, хлапдў
1 👁
 ◀  / 289  ▶