І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
нямецкім, есьлі ён у рязом прінімаць ня хочыць. Я табе скызаў рускім ізыком i большы пухтыряць ні стану. Гадаць на бабах, неадабр. Выказваць меркаванні без падстаў. Hy што ён гыдаіць ны быбах, бежч скарей нада. Непаўн. Пагадаць «а бабах. А ты пыгыдай яшчэ ны быбах, ці яны табе аддадуць, ці, можа, узноў возьмуць. Гады падбіраюцца, цяп., np., буд. Пра надыход пэўнага ўзросту. Во i табе гады пыдбіраюцца, a кажыцца, ета ўчора ўсё було. Я саўсім дзяўчонкыю была, а яму гады пыдбіраліся ладныя. Як гады будуць пыдбірацца, тады задумыіцца большы. Зак. Гады падабраліся, np., буд. Неік ніўзаметку гады пыдыбраліся, ці даўно хлопцымі былі, a ўжо зы підзьдзісят. Пыдбяруцца гады i жаніцца ураз узыйграіць. Гады падходзяць, цяп., np., буд. Пра адпаведнасць na ўзросту да пэўнай справы. Твой ужо служыць, а майму гады патходзюць, сёліта прізавуць. Канешня, гады пытхадзілі тады, я ж нічога проця ні гыварю. Ішчэ ён молыд, як будуць пытхадзіць гады к службі, тады другоя дзела. Зак. Гады падыйшлі, np., буд. Пыдыйішгі гады жыва, сёліта ны дзійствіцільную нада зьбірацца. Гады падойдуць так скора, што ні замеціш. Гайка слаба. Пра бяссілле вырашыць задачу або ажыццявіць дзеянне. Гайка слаба ў яго прідумыць штонебудзь луччыя. Што ж ты бяресься кіруваць, есьлі гайка слаба. Гайкі слабы ў іх пырядкі тама нывадзіць, там нада зь зялезныю выдзіржкыю людзі, а то й сы стальною. Гайкі закручываць (завінчываць). Узмацняць патрабавальнасць. Новый стыршына крута ўзяўся гайкі закручывыць. Ты дужа ні глядзі на іх, завінчывый гайкі як нада. Зак. Гайкі закруціць (завінпідь). Тут яны рызбысятнічыліся, а тама ім гайкі закруцюць жыва. Тваім нада було даўно зукруцщь гайкі, яны рузмудрелі большы некуды. Зывіньці гайкі, дык скарей якей толк будзіць. Узмацн. Гайкі пазакручываць (пазакруціць, пазавінчываць, пазавінціць). Каму-каму, а тваім нада пызакручывыць гайкі, i крепка нада. 1м нада пузукруціць гайкі, каб ня пікнулі. Нісмашна стала, як гайкі пызавшчывыў, затоя аці'хлі. А тады ім Пушок гайкі крепка пызывіньціў, аж пыцішэлі ў яго. Працягл.-фінальн, Гайкі назакручываць (назавінчываць). Ліпяцёнык табе нызакручыіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддадўць, аціхлі, задўмыіцца, закрў, закрўцюць, каму-камў, лўччыя, нызакрўчыіць, прідўмыць, прізавўць, пыдбярўцца, пызакрўчы, слўжбі
0 👁
 ◀  / 289  ▶