рямкі,— п'яныя, дык ім места ні було. Гл. В ы х а д з і ц ь з p a м a к. i Выхадзіць з возраста (гадоў). Станавіцца старым, не падыходзячым na ўзросту. Я выхаджу з возрысту, i сіла саўсім падбілыся, ні спрыўляюся як раншы. Як будзіш выхадзіць з гадоў, пызнаіш, што такоя старысьць. Зак. Выйціць з возраста (гадоў). Я вот-вот выйду з возрыста, будзіця самі хызяйнічыць. Куды табе ны дзійствіцільныю, ты ўжо выйшыў з гадоў. Міхалка даўно выйшыў з гадоў, пеньсію пулучаіць. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з возраста (гадоў). Гады пыдбіраюцца жыва, вот-вот пывыходзім з возрыста. Сьпірва ім дывалі нейкыю ацсрочку, a посьлі з гадоў пывыхадзілі, так i ні пашлі служыць. Што ім, яны павыйшлі з возрысту. Уремя йдзець, ніпріметна павыйдзім з гадоў, i аглянуцца ні пасьпеіш. Выхадзіць з пялёнак. Станавіцца дарослым. Нада табе выхадзіць сь пялёнык, нянчыць цябе ні я, ні хто другей ня будзіць. Зак. Выйціць з пялёнак. Ты ж ужо выйшыў сь пялёнык, каб ны цябе ўсё зырыбляць. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з пялёнак. Слава богу, пывыхадзілі сь пялёнык, самі сябе могуць прыкарміць. У мяне скора павыйдуць сь пялёнык: пыдрасьлі i выпрыўляйціся на свой кусок хлеба. Выхадзіць з рамак, неалаг. Пераступаць межы дазволенага. Канешня, сьцяўшы зубы нашто сядзець, ну й з рямык выхадзіць ні нада. Зак. Выйціць з рамак. Так жа нільзя, ты ж сы ўсякіх рямык выйшыў. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з рамак. Тут яны ўжо саўсім пывыхадзілі з рямык. Павыйшлі з рямык, ажно глядзець стыдна на іхныя дурачыньня. Выхадзіць з сябе. Вельмі злавацца. Якое там укухтыла, так, ныпрянула i ўсё, а ён сь сябе выходзіць: пірягрела. Зак. Выйціць з сябе. Чаго ета Сонька выйшла сь сябе, як ні рызрываіцца, крічыць. Узмацн. Павыхадзіць (павыйціць) з сябе. Узноў Дубіняты пывыхадзілі сь сябе, крічаць, што двор тряшчыць. Не, яны, відна, ні зря павыйшлі сь сябе, дывялі іх чым-небудзь. Выхадзіць на арбіту, жарт., неалаг. Набывацъ вагу ў грамадстве. Ты, кызалі, ны арбіту выходзіш, i ў раёні пры цябе пішуць — у нейкій калючкі. Зак. Выйціць на арбіту. Глянь-ка, як іна скора выйшла ны арбіту. Усеаг. Павыха
Дадатковыя словы
выхаджў, пяныя, укўх
1 👁