І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
вярнулыся Полька c Крічыва? Схадзіця, дык пывыскакывыіця пулію, ня будзіця знаць, як бежч. Туды ішлі ціряшчур храбра, a аттуля пывыскакывылі пулію. Вылятаць у трубу. Разарацца. Ты ўжо два разы вылітаў у трубу i табе пымыгалі стаць на ногі, а болыны ніхто ні паможыць, хваціць. Зак. Вылецець у трубу. Ну, дутургуваўся, выліціў у трубу?—ня ўмеў жыць пы-чылавечыску. Узмацн. Павылятаць (павылецець) у трубу. Зразу хвалился: рыжжыліся, чуць ні быгачы сталі, а як пывыліталі ў трубу, дык чэшуць затылык. Пыглідзіцё, павыліцюць у трубу: у іх ніякія розвылкі німа. Вынасіць на сваіх плячах. Пераносіць цяжкасці, выпрабаванні. Я i ні такоя вынасгу ны сваіх плічах, у маёй жызьні усякыга було. Зак. Вынесць на сваіх плячах. Ці ты знаіш, што я выніс ны сваіх плічах,— табе такоя i ўва сьне ня сьнілыся. Узмацн. Павынасіць (павынесць) на сваіх плячах. Чаго мы толька ні пывынасілі ны сваіх плічах. Што вы цяперя павынісіця ны сваіх плічах, ці ваша жызьня тыкая, як наша была, мы ўсяго пыспыталі. Вынасіць смяццё (мусар) з хаты. Расказваць npa тое, npa што не варта было. A есьлі нада, дык i нада вынасіць сьмяцьцё с хаты. Нашто табе було вынасіць мусыр с хаты, усе рыўна ні пымыгла ні чаму. Зак. Вынесць смяццё (мусар) з хаты. Ай, вынісла Праскоўя сьмяцьцё с хаты, можна було самім рішыць i дыгыварщца, ато толька зьвягыньня. Ніхай вынісьлі мусыр с хаты, дык хуць цярьпець можна стала. Узмацн. Павынасіць смяццё (мусар) з хаты. А можа яно й луччы, што пывынасілі сьмяцьцё с хаты, людзі судзщь меншы будуць. Усё пріказывыла, каб муўчалі, каб ні пывынасілі мусыр с хаты. Працягл.-фінальн. Навынасіць (давынасіць) смяццё (мусар) з хаты. Тут, знаіш, нада с толкым пытхадзіць, ато нывыносіш сьмяцьцё с хаты, як Тайка зяціцкыя. Усё хваліўся: я жыву у ўсіх ны віду, нічога ні хуваю,— во так i нывынасіў мусыр с хаты. Нашто ж табе так усё тріпаць, буваіць, дывыносіш мусыр с хаты. У сямейный жызьні нада с умом, ато Ріпініна дывынасша мусыр с хаты: кінуў i пашоў, а над ёю сьмяюцца. Вынь дыпалож (пакладзі). Пра абавязковае выкананне патрабавання. Ныстаў, ныстаў, вынь яму ды палож тых грошы, ды яшчэ зразу дзьвесьця рублей. Што ты прі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вынасгў, вярнўлыся, мўсыр, трубў, чамў
0 👁
 ◀  / 289  ▶