Выкідаць (выкідываць) на вуліцу. Высяляць з кватэры. Сядзіш у сваіх вуглах i сядзі, выкідаць на вуліцу цябе ні стануць, ні імеюць права. А ты думыў, выкідывыць на вуліцу асьмелюцца? — не, ня тое ўремя. Зак. Выкінуць на вуліцу. Ты толька паспробый што тронь, я табе пыкажу выкінуць на вуліцу, січас у суд пыдам. Узмацн. Павыкідаць (павыкідываць) на вуліцу. Помніш, як адурювалі пыліцэйскія, пывыкідалі Мархвіных на вуліцу с хаты. Hy вазьмі, пывыкідывый на вуліцу проця зімы, кылі ты еткій мудрец. Выкладацца (выкладывацца) ў доску. Празмерна старацца. Чаго табе выклыдацца ў доску, ці табе дужа многа нада. Нінка ўжо выкладывылыся, выкладывылыся ў доску, усё хацелыся ёй быгацей зу другіх стаць. Зак. Выкласца (вылажыцца) ў доску. Біссызнацільныя людзі, ім хуць выклыдзься ў доску, усё будзіць мала i ўсё будуць нідавольны. Ці ты ўжо вылыжыцца ў доску хочыш, аж пірядыху табе німа. Узмацн. Павыкладацца (павыкладывацца, павыкласца) ў доску. Пывыклыдаўся ў доску, ды ўвідзіў, што толку ня будзіць,— кінуў. У доску пывыкладывыліся, ротым i носым хвыталі, каб скарей як кончыць. Я іх знаю, есьлі пыбішчалі, у доску павыклыдуцца, а зьдзелыюць к сроку. Працягл.-фінальн. Навыкладацца (навыкладывацца, давыкладацца, давыкладывацца) ў доску. Ай, месіц пабыў, дык ужо нывыклыдаўся у доску. Ня бойся, ня тэя стыряньнікі, што нывыкладывыюцца ў доску. Дывыклыдаўся ў доску, большы, гаворіць, зы тапор дайжа ўзяцца ні магу. Усё ж хацелі, каб большы, каб луччы, каб дзіцям што асталыся, во так i дывыкладывыліся ў доску,— нікому й нічога цяперь ні нада. Выкладаць (выкладываць) душу. 1. Шныра расказеаць npa што-н. асабістае. Ну, такому хлюсту я выклыдаць душу ні стану. Выкладывыла ім душу, выкладывыла, а яны толька пысьміяліся. 2. Аддаеаць апошняе. Выклыдаіць дзіцям душу ды ласьледнія рубашкі. Выкладывылі мы, выкладывылі душу, стыряліея выучыць, дык во толька рукамі ўспляснулі. Зак. Выкласць (вылажыць) душу. 1. Выклыдзі ім душу, пырягочуць i ўсё. Душу вылыжу я табе січас, пыдажджы трошку. 2. Пры дзяцей дужа клапоціцца, гатоў душу выклысьць, каб ім луччы було. Клім душу вылыжыць, каб толька дзеці ні ў чым
Дадатковыя словы
вўліцу, душў, пыкажў, ўспляснўлі
0 👁