Ен дывыводзіць у людзі, што наўчыць піць, як у сымага бельмы ыі прысыхаюць. Выварачывацца назнанку. Адкрывацца да канца. Вывырачывыцца нызнанку піріт табою я ні стану, во скызала — i ўсё, хочыш верь, хочыш ня верь. Зак. Вывернуц» ца назнанку. Гатоў нызнанку вывірнуцца пірід Ганныю, у зяці ж цэліцца. Узмацн. Павыварачывацца назнанку. Ці яны ж табе нызнанку пывывырачыюцца, па-мойму рыскызалі, што большы ні нада. Выдаваць з галавою. Па-здрадніцку расказваць npa ўсё. Прівык ты выдываць з гылавою любога-кажныга. Зак. Выдаць з галавою. Во пыглядзші, выдыдуць цябе з гылавою тэя хлюсты. Множн. Павыдаваць (павыдаць) з галавою. Малыя большых пывыдывалі з гылавою, усё чыста рыскызалі. Ну што ж ні нарошня,— як там ні пулучылыся, a павыдылі іх з гылавою. Выдаваць сябе. Выяўляць сваю асобу. Ты ні выдывай сябе, ніхай яны што хочуць вярзуць, а ты маўчы. Зак. Выдаць сябе. Пыт крываць схуваўся, a тады чыхі-чыхічыхі i выдыў сябе. Толька увідзіла Яшку i зразу выдыла сябе. Множн. Павыдаваць (павыдаць) сябе. Яны нічога ня ўмеюць скрыць, зразу пывыдаюць сябе. Дыгываріліся муўчаць, а тады адна хіхікніць, другая пырсьніць i павыдылі сябе. Выдаваць сябе з галавою. Поўнасцю выяуляць сваю асобу. Ты ж выдает сябе з гылавою, як толька Ганнычка заходзіць. Зак. Выдаць сябе з галавою. Ай, як жа яны выдылі сябе з гылавою, ніхто б ні падумыў, што стануць пацслухывыць. Як толька зыйшла Прося, ён рыскрасьнеўся, места ні находзіць, выдыў сябе з гылавою. Множн. Павыдаваць (павыдаць) сябе з галавою. Ай, дуракі ж вы, дуракі, пывыдывалі сябе з гылавою. Яны сябе павыдыдуць з гылавою, а тады айкыюць: нашто ж я так кызаў. Выдзелываць крындзялі, іран. Ісці зігзагамі (npa пянага). Відзіш, у абнімку выдзелывыюць кріньдзялі, нейдзі пыдваліла, нылізаліся. Працягл.-фінальн. Навыдзелываць (давыдзелываць) крындзялі. Нывыдзелывыюць кріньдзялі, што сунуцца айдзе i пыкалеюць. Дывыдзелывылі кріньдзялі — пупалі п'яныя пыд машыну, у бальніцу зывязьлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярзўць, пяныя, сўнуцца
0 👁