І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
нада выбівацца ў людзі, можыш заробіць ня меншы другіх. Зак. Выбіцца ў людзі. Сыны сталі пымыгаць, дык выбіўся ў людзі, a раншы жыў неік ні па-людзку. Ня думыю я, каб Піряпечкін выбіўся ў людзі: аторва ні c пасьледніх. Множн. Павыбівацца (павыбіцца) ў людзі. А во глядзі, пывыбіваліся ў людзі, ніхай сабе мурзапонымі ўсё хадзілі. Бацьку ніхто зы чылавека ня вёў, а сыны ў якея людзі павыбіліся! Выбіваць (выганяць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы]. Сунімаць строга, патрабавальна. Вот есьлі я стану выбіваць дурь, тады скарей абразумісься. Ой, нада з вас выбіваць дуры, ой, нада. Сь цябе ўжо выбівалі дурікі, ну, відна, мала. Як ні выгыняю дурь, нічога ні магу зьдзелыць. Выгыняй-ка ты зь іх дуры, луччы будзіць. А ты на іх богу ні маліся, a выбівай дурікі з гылавы, тады пыцішэюць. Я дужа ні цацкыюся, выгыняю дуры з гылавы. Сямён быйстра выгыняў дурікі з гылавы. Зак. Выбіць (выгнаць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы}. Калі цябе ні абрузумілі, то я быйстра выб'ю дурь з гылавы, мігым шаўковым станіш. Пастой, бацьку рыскажу, ён сь цябе выбіць дурікі. Пыдажджы, хто-небудзь найдзіцца, выгыніць дуры i сь цябе. Брат пріехыў, дык троху вьггныў дурікі. Калі Антон ня выбіў дуры з гылавы, я мымінтальна выб'ю, i аглянуцца ні пасьпеіш. Няўжэлі ніхто ні найдзіцца выгнуць табе дурь з гылавы. Узмацн. Павыбіваць (павыганяць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы]. Скора пріедзіць Аксён, ён пывыбіваіць з вас дурь. Ну дыбяруся, пывыбіваю дуры. Есьлі хто ні пывыгыняіць дурь, толку з вас ні палучыцца. Каб хто найшоўся, пывыгыняў дурікі, во мыладзец ба быў. Няўжэлі ніхто дурь з гылавы ні пывыбіваіць вам? Ім даўно нада було пывыгыняць дуры з гылавы. Як дурікі ім з гылавы пывыгынялі, тады яны сталі трошку ны дзяцей пахожы. Выбіць душу (дух). Вельмі моцна пабіць. Выбілі ш чылавека душу ні за што ні зы якыя. Пыдажджы, пыдажджы, яны сь цябе выб'юць дух, кылі ты дужа язышлівый. Вывадзіць на дарогу. Рабщъ самастойным. А што ты зьдзелыіш, нада вывадзіць ны дарогу, ня кініш жа зы пакідзішча, свыя кроў. Зак. Вывесць на дарогу. Глядзець за ім ні було каму, так ба й скруціўся, блыгыдыря што дзядзька вывіў ны дарогу. Узмацн. Павывадзіць (па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аглянўцца, выбю, выбюць, дыбярўся, дўрікі, лўччы, палўчыцца, рыскажў
0 👁
 ◀  / 289  ▶