дамінт ужо ўвесь закінут і ў пуні чатыры сьцёнкі закінута.
ЗАКІНУЦЦА, -н-іцца; зак. 1. Закінуцца. 2. спец. Закласціся ў шулы або штандары (пра бярвенцы). Пуня — ні хата: пару сьцёнык закінулыся — во й скаціна ні ны буі стаіць.
ЗАКІНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. 1. Закінуць. 2. спец. Закласці ў шулы або штандары (пра бярвенцы). Сьцёнкі ўжо закінуў, цяпёрь накрыю — і пуня гатова.
ЗАКОХАЦЬ (закохыць), -ы-іць; зак. Заквахтаць. Квакуха закохыіць — і ціпляткі зразу к ёй.
ЗАКУЛІК м. Невялікі моцна звязаны сноп перабранай саломы, які служыць для задзелкі шчытоў, застрэшкаў. Зьвізаў нёйкую сотню закулькыў — ны баньчыну (лазню) хваціць.
ЗАЛОМ м. уст. Завязаны вузлом пучок збожжа на корані. Во прідумыла: у заломы вёріць.
ЗАМУЗДАНЫЙ (замуздыный і зумузданый) дзеепрым. Закілзаны. Зумузданый як шаўковый: дужа грузьдзіла баіцца.
ЗАМУЗДАЦЦА (зумуздацца), -а-іцца; зак. Закілзацца. І злавіўся бяз горя, і зумуздаўся зразу.
ЗАМУЗДАЦЬ (зумуздаць), -а-ю, -а-іш; зак. Закілзаць. Зумуздаў, ускачыў — толька пыль пыднілася, панёсься.
ЗАМУЗДКА ж. Закілзоўванне. Біз замуздкі ні садзіся, зразу ськініць.
ЗАМУЗДЫВАННЕ (замуздывыньня) н. Гл. замуздка. Ні вазіся з замуздывыньнім, даў грузьдзіла ў зубы і едзь.
77 👁