Старонка 44
◀ / 228 ▶
БРУСОК м. Брусок; папярочная частка грабляў. Сена сьпірва зыгрібаюць, а тады зьдзьвігаюць брускамі. БРУСЯНЕННЕ (брусянёньня) н. Успуханне. Брусянёньня пашло пы нагё ўверьх чуць ні ды калёна. БРУСЯНЕЦЦА, -е-іцца; незак. Гл. брусянець. Ад зубоў брусянеіцца ўся шчыка. Кажыцца, мулюпахтычкыю скабычку зыгнала, а паліц брусянеіцца. БРУСЯНЕЦЬ, -е-іць; незак. Успухаць. Схадзі к доктыру: ладонь брусянеіць, ні пылігаіць. БРЫД м. Чад. Ніхай дзьверí пабудуць аччыніны, пакуль троху брыд сойдзіць. БРЫДКА прысл. Чадна. Сяньня ў бані, кажыцца, брыдка. БРЫДКІЙ прым. Чадны. Баня натопліна здорыва, толька дух троху брыдкій. БРЫЖ м. Край. Аппёрся на брыж стыла. БРЫКАЦЦА (брыкыцца), -ы-юся, -ы-ісься; незак. 1. Брыкацца. 2. перан. жарт. Гл. бракаць 4. Дзесіць часоў, пыра брыкыцца. БРЫКАЦЬ (брыкыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. 1. Бегаць, насіцца (пра жывёлу). Разьеліся коні, толька брыкыць. 2. Брыкаць. 3. перан. жарт. Гл. бракаць 4. Можа ўжо брыкыць пыра? БРЫКНУЦЦА, -н-уся, -н-ісься; зак. 1. Брыкнуцца. 2. Гл. бракнуцца 2. Брыкнуліся і сьпіця. БРЫКНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. 1. Пабегчы, панесціся (пра жывёлу). Брыкнулі і пынясьліся. 2. Брыкнуць. 3. перан. жарт. Гл. брыкнуцца 2. Табе б толька брыкнуць ны крываць. БРЫСЬ м. груб. Здаровы, але гультаяваты чалавек. Такому брысю касіць дый касіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 228 ▶