Старонка 39
◀ / 228 ▶
кых,— як жа зы граблі ўзяцца. 3. Памянш. ад баня 1. Якую ня ськідыў баньку — дык усё свыя, ні пу чужых хадзіць. БАНЯ ж. 1. Лазня. 2. перан. Лупцоўка. Глядзі, хлопіц, каб табе січас баня ні была. БАЎЛЕННЕ (баўліньня) н. Затрымка. Ну што б хуць раз пріціць біз баўліньня! БАХНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. 1. Бахнуць. 2. Упасці, паваліцца; зваліцца. Бярно пасьці што ўсьцягнулі, а яно як бахніць нызад! 3. перан. Пабегчы (пра жывёлу). Вёў-вёў, а іна вырвылыся дый бахнула ціріз пасевы, — ну, ета ж ні халерныя скацініна,— а? БАЦВІННІК (бацьвіньнік) м. Бацвінне. Ай, мае пырысяты дык бацьвіньніку ні ў рот; кініш — стопчуць, згымзяць у гной. Памянш. бацьвіньнічык. БЕЗГАЛОЎЕ (бізгалоўя) 1. н. Бяда, гора, няшчасце. Аткуліцька ета бізгалоўя ны мяне звалілыся? 2. м. і ж. Бесталковы, узбаламучаны чалавек. Ну й пупалыся бізгалоўя ны яе гылаву. БЕРКУЛЁЗ (біркулёз) м. Сухоты, туберкулёз. Біркулёзым балеў, а глянь-ка ты, вылічыўся. БІЛА н. У самаробнай церніцы трохкантовая гладкавыструганая рухомая палка, пры дапамозе якой мнуць, трушчаць сцяблы пянькі, маніц. Я ўжо ня помню, калі за біла бралыся. Памянш. більца. БІНДЗЮГАЙЛА (біньдзюгайла) м. і ж. Гультай, лодыр; вісус. Біньдзюгайлу ні разу німа дзела. БІНДЗЮГАЦЦА (біньдзюгацца), -а-юся, -а-ісься; незак. Цягацца; лодырнічаць, ха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 228 ▶