Старонка 208
◀ / 228 ▶
УСТРАВАННЕ (устріваньня) н. Умешванне; заступніцтва. Ідзі: біс твайго ўстріваньня абойдзіцца. УСТРАВАЦЦА (устрівацца), -а-юся і устряюся, -а-ісься і устряесься; незак. Гл. устраваць. Ахота табе устрівацца ў чужоя дзела. УСТРАВАЦЬ (устрівацЬ), -а-ю і устряю, -а-іш і устряеш; незак. Умешвацца, увязвацца; заступацца. Чаго табе ўстріваць: цябе ж ні завуць. УСТРАЦЦА (устряцца), устрянуся; устрянісься; зак. Гл. устраць. Ня думый, што зы цябе яшчэ хто-небудзь устряніцца. УСТРАЦЬ (устряць), устряну, устряніш; зак. Умяшацца, увязацца; заступіцца. Айдзе ікая быталія — і ён там устряніць. Далі б табе, каб браты ні ўстрялі. УСЦЯЖНЭЙ (усьцяжнэй) і УСЦЯЖНЫЙ (усьцяжный) прым. Падоўжны, пакладзены праз усю сцяну (звычайна пра пацягу). Усьцяжнэя пыцягі калі паложыш, дык сьціна ўжо ні павернічца. УСЮДЫХ прысл. Усюды. За ноч усюдых пыбываіць, нескылька дзірявень аббягіць. УТАЛОН м. асудж. Супакой. Ці будзіць вам, дзеці, калі-небудзь уталон? УХАЙДОШЫЦЬ, -ш-у, -ш-ыш; зак. іран. Гл. угаманіць 2. Злодзій быў, яго сваё ж і ўхайдошылі, як іх злавілі, яны ўсе й прізналіся. УЦАЛІК прысл. Без дарогі (па снягу). Дарогу зымяло, прішлося іціць уцалік. Чаго ж табе уцалік перцца, калі дарога хуць бокым каціся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 228 ▶