Старонка 157
◀ / 228 ▶
ПАТВОРЫВАЦЬ (патворывыць), -вы-ю, -вы-іш; незак. Гл. патворнічаць. Патворывый, дык і пісьма ні пішлець. ПАТРАПАЦЬ (пытріпаць), -пл-ю, -п-іш; зак. 1. Патрапаць (ільновалакно). 2. перан. асудж. Паплявузгаць, пабалбатаць. 3. перан. Разбіць, разнесці. І ціхій кажыцца конь, а так пытріпаў, што й ні падумыў ба. ПАТРАП'Е (патріп'я) н. Пачассе, ачоскі. Патріп'ім дзірьку якую заткнеш. Памянш. патріп'іка. Абаткнуў дзьверí ў сенцых патріп'ікым. ПАТРУХА ж. Гл. аціра. Зьмеў патруху ў адно места. ПАТЫНЕЦЬ (пытынець), -е-іць; зак. Патлець, патрухнуць. Во жаднысьць: усё бірігла сукно, пакуля пытынела. ПАЎМІЦЬ, -м-іць; зак. Уразумець, уцяміць. Паўмі, хто цябе гоніць у сугон жаніцца ды арміі. ПАХАПЫВАЦЬ (пыхапывыць), -вы-ю, -вы-іш; незак. Быць крыху падобным. Ліцом пыхапывыіць ны бацьку, а паходка уся маткіна. ПАЦЕШАНЫЙ (пацешыный) дзеепрым. Падкормлены, падгадаваны. Забілі трошку пацешыныга. ПАЦЕШЫЦЦА, -ш-ыцца; зак. Падкарміцца, падгадавацца (пра вепрука). Ніхай трошку пацешыцца, а к канцу месіца заб'ем. ПАЦЕШЫЦЬ, -ш-у, -ш-ыш; зак. Падкарміць, падгадаваць (правепрука). Нашто мне сала ў чэцьвірць: пацешу пару месіцыў — і хваціць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 228 ▶