ПАМЫЙКІ толькі мн. Памыі. Шайку памыік выліў пад ногі. Памянш. памыічкі.
ПАНАРОЎКА (пынароўка) ж. Дрэнная звычка. Што йта ты сабе ўзяў зы пынароўку: шаг ступіць — і ўсё мыцірікóм, мыцірікóм.
ПАНАЎКА (паныўка) ж. Палонка. Я у паныўкі памыю мілыму рубашычку. Памянш. паныўычка.
ПАНЕСЦЬ (панесьць), пынясу, пынясеш; зак. 1. Панесці. 2. Гл. пагнаць 2. Пынісла такоя, што сьвет ба луччы ня чуў і ня слухыў.
ПАНІЦЦА, -н-юся, -н-ісься; незак. іран. Жыць па-панску, лодырнічаць, гультайнічаць. Ты паніўся б, каб хто цябе карміў.
ПАНІЦЬ, -н-ю, -н-іш; незак. іран. Патураць, патвараць. Дзяцей нечыга паніць, нада змалку к рабоці прівучаць.
ПАНЯЦЦА (пыняцца), пойміцца; зак. Прывыкнуць, прывучыцца. Пыняліся куры у ячмень — ня ўгледзіш.
ПАНЯЦЬ (пыняць), пайму, пойміш; зак. 1. Зразумець. 2. Заліць (пра ваду). Увесь луг выда пыніла, толька лыза тарчыць.
ПАРАНІНА (паріціна) ж. Папар. Улажылі парініну гноім с тархом,— што хочыш будзіць. Памянш. парінінка. Парінінку узьвярнулі (узаралі) і нічога ні пасеілі.
ПАРАСПАСАДЗІЦЬ (пырыспысадзіць), -дж-у, -дз-іш; зак. Гл. распасадзіць. Пырыспысадзіў — і сабе ні сталыся.
ПАРАСЦЬ (парысьць) ж. Параснік. Парысьць за дно лета узілася — ні пралезьць.
ПАРНІКІ толькі мн. Спарышы (два гаршчкі з ручкай пасярэдзіне); у парніках носяць у поле
78 👁