РАСТАРА'ЧВАЦЬ (рыстырачывыць) незак. Балбатаць, мянціць языком. Стаіш тут, рыстырачывыіш, a ні бачыш, што трэба плот ныладзіць.
РАСТАРАДО'НІЦЦА (рыстырадоніцца) зак., неадабр. Разбалбатацца. Ты толькі гаворыш, што ны мінутку пойдзіш, а тады да вечыра рыстырадонісься.
РАСТАРАДО'НІЦЬ (рыстырадоніць) зак., неадабр. Разбалбатаць. Табе скажи, ты рыстырадоніш na ўсёй дзярэўні.
РАСТАРАДО'НЬВАЦЬ (рыстырадонівыць) незак. Разносіць розныя чуткі, балбатаць. Я ні рыстырадонівыю, а кажу, што сваімі вычамі бачыў.
РАСТАРАЧЫ'ЦЦА (рыстарачыцца) зак. 1. Pacкрычацца. Як рыстырачылася, дык мне хоць з хаты ўцікай. 2. Разгаварыцца. Рыстырачылася з Матруный, ні замеціла, калі час прайшоў. 3. Рассакатацца. Куры наеліся ячменю i рыстырачыліся.
РАСТАРАЧЬІ'ЦЬ (рыстырачыць) зак. Разбалбатаць. Ты ўсе мае сікрэты рыстырачыла.
РАСТАРО'ЧАНЫ (рыстарочыны) дзеепрым. Разбалбатаны. Такія чуткі i ны Барку ўжо рыстарочыныя.
РАССЮСЮ'КАЦЦА (рысьсюсюкыцца) зак. Разгаварыцца па сакрэту, шапатком. Што вы там рысьсюсюкыліся, дзе болІ двух — там гаворуць услух.
РАСХЛЕПЯСТА'ЦЦА (рысхліпістацца) зак. Pacсмяяцца ўпотай, ціха разрагатацца. Што ты такоя сьмешная зьеў, што рысхліпістаўся.
РАСХЛЮМЕ'НДЖВАЦЦА (рысхлюменджывыцца) незак., неадабр. Плакаць, расплаквацца. Чаго ты рыс хлюменджывыісься, аддам я табе твой нож.
РАСХЛЮМЕ'НДЗІЦЦА (рысхлюмендзіцца) зак. Расплакацца. Можа табе вядро на сьлёзы прынесьці, што рысхлюмендзіўся дужа.
РАСШАБУНЯ'ЦЦА (рысшыбуняцца) Разгаварыцца. Яны там рысшыбуняліся i забыліся ны нас.
РАСШАБУНЯ'ЦЬ (рышшыбуняць) зак. Развесяліць, падбіць на размову. Ён i мёртвыга рышшыбуняў бы.
РАЦЁНАК (рацёнык) м,, памянш. Рот, роцік. Разіня рацёнык i глядзіць, ці прынёс яму што, харошы хлопчык.
РАХАМУ'Д (рыхамуд) м. 1. Таладранец, чалавек у лахманах. Што ты такім рыхамудым у горыд паедзіш? 2. Неакуратны, брудны чалавек. Хоць рукі памый, рыхамуд
Дадатковыя словы
рассюсюкацца, растарадоньваць, растарадоніцца, растарадоніць, растарачваць, растарачыцца, растарачьіць, растарочаны, расхлепястацца, расхлюменджвацца, расхлюмендзіцца, расшабуняцца, расшабуняць, рахамуд
21 👁