ПРЫТНЫ прым. Шчыльны. Прытныя крыша ні пыцячэ. ПРЫТУРЫЦЬ зак. Хутка прыгнаць. Рынывата ты сяньня кароў прытурыў. ПРЫТЬІРАНЫ (прытырыны) дзеепрым., жарг. Дурны. Сядзіць i сьмяецца як прытырыны. ПРЫХЛЯБАЙЛА (прыхлібайла) ж., неадабр. Heпажаданы кампаньён. Біз прыхлібайлыў нідзе ні абыйдзісься. ПРЫХЛЯБАЦЕЛЬ (прыхлібаціль) м., неадабр. Непажаданы кампаньён. Дзе прыдсідаціль, там i прыхлібаціль. ПРЫЦЕМКАМ (прыцімкым) прысл. 1. Адвячоркам. Прыцімкым карову даіла. 2, Калі яшчэ не развіднела, на золаку. Прыцімкым прачхнуўся i паехыў. ПРЫЯКА м., іран. Дабрадзей. Прышоў прыяка, пыкурыў тыбаку i пуўдня ны былбатню адняў. ПРЫЯННЕ (прыяньня) н. Спагада. Я i біз твайго прыяньня абыйдуся. ПУК м. 1. Стрэлка ў цыбулі. Уся цыбуля ў пукі пыйшла. 2. Пукі мн. Чарот. Рэчка пукамі пызырыстала. 3. Снапок. Нышчыпаў пук шчаўлю i зьеў з сольлю. Зборн. П у ч ч a. ПУКТА м. i ж. Буркун, буркуха. Прышла пукта, дык нікому спакою ні дась. ПУКЧЭННЕ (пукчэньня) н. Буркатня. Дзень i ноч пукчэньня ў хаці, аж няхота дамоў іці. ПУКЧЭЦЦА незак. Бурчаць. Хваця табе пукчэцца німа за што. ПУКЧЭЦЬ незак. Бурчаць. За тыя дровы ён год будзя пукчэць. ПУПСІК м. Пампон. У цябе ж ны шапцы пупсік быў} а дзе ён дзеўся? ПУПЫРКА ж. Бародаўка. Гэта тэй інжынер нашt у якога на носі пупырка? ПУЧЫЦЦА ж. Расці ў стрэлкі (аб цыбулі). Цыбуля сёліта пучыцца. ПУШЭННЕ (пушэньня) н. Бурчэнне. Нічога, здаецца, ня еў асаблівыга, a ў жываце пушэньня. ПЫНЕННЕ (пыненьня) н. Стараннае збіранне ягад, грыбоў. Як узяліся за пыненьня, дык аж гай шумеў. ПЫНІЦЬ незак. Збіраць ягады, грыбы. Пышо, пыню, а толькі пуўвідра сыбрала. ПЭЦКАЛЬ (пэцкыль) м. Той, у каго справа не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁