Старонка 82
◀ / 113 ▶
ПАТНІЦА ж. Хвароба, гарачка. Прыстудзіўся ны рабоці, дык патніца прыніла была. ПАТУРЫЦЬ (путурыць) зак. Пагнаць. А ў Бірызіно як пыднялі мы іх, дык путурылі ды Мінска. ПАУХУН м. Аплявуха. Каб ён табе даў пуўхуна і варта было б. ПАУШАБЭЛАК (пуўшабэлык) м., пагардж. Недаростак. Ны танцы адны пуўшабэлкі зьбіраюцца. ПАХАДЗЯКА (пыхыдзяка) м. Чалавек, які швэндаецца ад хаты да хаты. Поўзае пы дзярэўні як пыхыдзяка які. ПАХАДНІ (пыхадні) толькі мн. Хаджэнне. Вы ж прышлі, дык гуляйця, а то ў вас па ўсіх хатых пыхадні. ПАХЛЕПЯСТАЦЬ (пахліпістаць) зак. Дробненька пасмяяцца. Пыхліпісталі і ўжо можа сьціхніця? ПАХЛЮМЕНДЗІЦЬ (пыхлюменьдзіць) зак., неадабр. Паплакаць. Ня лезь ды яго, пыхлюменьдзіць і пірыстаня. ПАЦЫРКАЦЬ (пацыркыць) зак. Падаіць. Пайду карову пацыркыю. ПАЦАХЛІЦЬ (пыцахліць) зак., неадабр. Паблукаць, пашвэндацца. Калі ні пыцахліць па ўсіх кутках, дык ня жыва. ПАЦЯЖОК (пыцяжок) м. Повад, кавалак вяроўкі. Такі харошы пыцяжок быў, а йдзе дзеўся? ПАЦЯЛЁПА (пыцялёпа) м. і ж., асудж. Балбатун, чалавек, які адно і тое ж расказвае па некалькі разоў. Дакуля ты пра таго зайца ўспамінаць будзіш, пыцялёпа ты. ПАЦЯЛЁПНІЧАЦЬ (пыцялёпнічыць) незак. Плявузгаць, балбатаць пра адно і тое ж па некалькі разоў. Прывык пыцялёпнічыць, што хоць кол яму на гылаве цяшы. ПАЧАМАДОРЫЦЦА (пычымадорыцца) зак. Пафанабэрыцца, пазадавацца, паважнічаць. Пакуля ні пычымадорыцца, дык нічога ад яго ні даб'есься. ПАШТАР (пыштар) м. Паштальён. Табе пыштар грошы прынёс. ПАШТАРКА (пыштарка) ж. Паштальёнка. Пыштарка нешта цябе шукала. ПАЮРЫЦЬ (пуюрыць) зак. Пасумаваць, панудзіцца. Трохі пуюрыў біз маткі і пірыстаў. ПАЯГЛІЦЬ (пыягліць) зак. Праявіць вельмі вялікае жаданне. Пыягліў дамоў зразу, а посьлі разгуляўся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 113 ▶