далы, непрыгожы, мізэрны. Ны такім нідалужным кані ты ў госьці зьбіраісься? НЕДАПЕ'КА (нідапека) м. i ж абразл. Дурань, дурніца. Яму кажу бяжы быстрэй, a ён стаіць, як недапека, рот разінуў. НЕ'КАЛІКА i НЕ'КАЛІКІ (некыліка i некылікі), НЕКАЛІЦЬКА i НЕКАЛІЦЬКІ (некыліцька i некыліцькі) прысл. 1. Некалі. Некаліка i прысесьці за дзяцьмі. Мне цяперыка некылікі. 2. У будучым, у хуткім часе. Некылікі i яму, як тому кату, мінецца масьлінка. Некылікі i ў цябе бырыда вырысьця. НЕ'КАЛІЦЦА (некыліцца) незак. Затрымлівацца, марудзіць. Трэба ўжо i бульоу кыпаць, a зы другімі работымі некылюся. Я на ўсё некыліцца. НЕ'ЛУПАК (нелупык) м. Неслух, свавольнік. Ці за нелупкым угледзіш, ці нелупка ўпасеш? НЕ'ЛЮДЗЬ м. i ж. Нелюдзімая асоба. Такой нелюдзі, як твой сын, ці знойдзеш дзе ў сьвеці. НЕ'МАЧ (немыч) ж. Хвароба. Немыч нейкыя пристала была, дык у бальніцы ліжаў. НЕНАЕ'ДАК (нінаедык) м. Ненаедны чалавек, жывёліна. Ты ж ні хвытай, як нінаедык, а спакойна еж. НЕПУТНЫ' (ніпутны) прым. Разбэшчаны, непаслухмяны. Ніпутныя Зініны дзеці: б'юцца, дурэюць. НЕУВІРУ'ТНА (ніўвірутна) прысл. Лоўка, хітра. ён так табе ніўвірутна зъозелыя, што кымар нос ні патточа. НЕУВІРУ'ТНАСЦЬ (ніўвірутнась) ж. Лоўкасць, хітрасць. У яго i ў руках, i ў вычах ніўвірутнасць. НЕУВІРУ'ТНЫ (ніўвірутны) прым. Няўлоўны, хітры, лоўкі. ён злодзі ніўвірутны. НЕУМІРУ'ХА (ніўміруха) ж. Вельмі старая жанчына. У нас тыксама ніўміруха жыве, сто пяць гадоў ёй. НЕХТА'ЧКА i НЕ'ХТАЧКІ (нехтычка i нехтычкі) займ. Нехта. А ды нас нехтычка прыехыў. A ў нас нехтычкі быў. НЕХУЦА'ВАСЦЬ (ніхуцавась) ж. Мізэрнасдь, неахайнасць, нязграбнасць. Зыйшла ў кароўнік, ой, якая тамыцькі ніхуцавысь. НЕХУЦА'ВА (ніхуцава) прысл. Неахайна, мізэрна, нязграбна, няўдала. Надзеўся я сяньня неік ніхуцава. НЕХУЦА'ВЫ (ніхуцавы) прым. Нязграбны, неакуратны. Хоць i новыя хата, ды ніхуцавыя. НІЧОТАЧКА i НІЧОТАЧКІ (нічогычка i нічо
Дадатковыя словы
бюцца, некалікі, некаліцца, нелупак, нелюдзь, немач, ненаедак, неувірутна, неувірутнасць, неувірутны, неуміруха, нехтачка, нехтачкі, нехуцава, нехуцавасць, нехуцавы
3 👁