Лахудры хоць хамут надзень, ёй у сё роўна будзя. Узмацн. Л а х у д р ы н а, ЛА'ЦЬВІКІ прысл. Лепш. Лацьвікі табе, калі усе дзеці ў людзі выйшлі. ЛЕ'МЕШ (леміш) м. 1. Лямеш. Леміш знасіўся, а новыга німа. 2. Перан. Гультай, абібок. Увесь век лемішым за жонкай пражыў. ЛЕ'ТАВАЦЦА (летывацца) незак. Пражыць лета. Дзе ты сёліта летывыісься? ЛЕ'ТАВАЦЬ незак. Жыць улетку. Я ў цешчы летывыю. ЛЕ'ЦЩЦА незак. Грэцца (аб вадзе). Выда леціцца. ЛЕ'ЦЩЬ незак. Падаграваць ваду. Ты леціла мне ваду? ЛЕ'ТАШАК (летышык) м. Аднагадовае цяля. Ни кымбінат здалі трыста летышкыў. ЛЕ'ШКА ж. Баразна. А паўз плот пысаджу лешку буракоў. ЛЕ'ШЧ м. 1. Лешч (рыба). 2. Гум.} перан. Аплявуха. Ці гырачы лешч быў? Будзіш ныдыідаць — схопіш лішча. ЛІВАНУ'ЦЬ зак. Лінуць. Трэбы ж такому дажджу лівануць. Лівануў вады за каўнер. ЛІДА'ЕК (лідаік) м. Моташнасць. Здаецца, нічога дрэнныга ня еў, a лідаік. Пайду на вуліцу, лідаік у мяне. ЛІДАЕ'ЧНА (лідаішна) прысл. Моташна, агідна, брыдка. Лідаішна стала. Лідаішна ны цябе глядзець. ЛІДАЕ'ЧНЫ (лідаішны) прым. Брыдкі, агідны. Нейкі лідаешны ему род цягня з коміна. ЛІЗУ'Н м. 1. Ласун. Гэта ты, лізун, у варэньня лазу ў? 2. Перан. Падхялім. Ён у стыршыні першы лізун. ЛІПЕ'ЦЦА незак. Ледзь трымацца. Будзя як-небудзь ліпецца. ЛІПЕ'ЦЬ незак. Ледзь трымацца (здароўем i інш.) Ну, як ты, браток, тут ліпіш? ЛГПСЬІ толькі мн., пагардж. Вочы. Што ты выстыўляіш свае ліпсы? ЛІСАПЕ'ТА ж. Веласіпед. Купілі сыну лісапету, у школу езьдзіць. ЛІ'ШНІЦА ж. Што-небудзь лішняе. Пыспаў лішніцу. ЛАБІ'НА м., асудж. Гультай, здаравяка. Пад неба лабіна вымыхыў, а пры работу яму ні зыікайся
Дадатковыя словы
лемеш, летавацца, летаваць, леташак, лецщца, лецщь, лешка, лідаек, лідаечна, лідаечны, ліпець, лісапета, лішніца
2 👁