АД РЭДАКТАРА Збіранню лексікі i іншых выразных сродкаў жывой народнай, або дыялектнай, мовы ў нас у рэспубліцы ўдзяляецца зараз вялікая ўвага. Ствараецца такая буйная праца, як Лексічны атлас беларускай дыялектнай мовы, занальныя слоўнікі рэгіяналізмаў i інш. Мовазнаўцы часта звяртаюцца з заклікамі да філолагаў прыняць удзел у гэтай працы. Яны імкнуцца давесці, што i дыялектныя моўныя сродкі маюць пэўную каштоўнасць. Пры тым не- толькі для лінгвістыкі. Рыгор Яўсееў прыйшоў да падобнага пераканання сам. У час працы ў раённай газеце, калІ яму давялося звяртацца да розных мовазнаўчых i літаратурных крыніц у пошуках найбольш прыдатных слоў i выразаў для газетных карэспандэнцый, замётак, фельетонаў. Невычэрпнай скароніцай моўнага дабра адкрылася для яго простая гаворка яго землякоў, родная матчына мова. Са сваіх лексічных знаходак у Бялыніцкім раёне ён склаў гэты невялікі слоўнік. Асноўнай базай змешчанай у слоўніку лексікі была гаворка яго роднай вёскі Барок Лебядзянскага с/с. Слоўнік Рыгора Яўсеева — гэта збор слоў, розных па сваёй моўнай прыналежнасці. Дыялектныя словы суседнічаюць тут з гуллівай прастамоўнай лексікай, з пераробленымі на мясцовы лад іншамоўнымі словамі з літаратурнай мовы. Трапляюцца i жаргонныя слоўцы. Але гэта, можа быць, i адна з найбольш цікавых адметнасцей слоўніка. Таму што падобная лексічная стракатасць — характэрная асаблівасць слоўнікавага складу сучаснай дыялектнай мовы. Слоўнік з'яўляецца як бы люстэркам яе стану ў адпаведным раёне, як i ў іншых рэгіёнах Беларусі. Яшчэ адна адметнасць слоўніка — вельмі жывыя i яркія ілюстрацыі да слоў. У болынасці выпадкаў чуецГ
Дадатковыя словы
зяўляецца, скарбніцай, сіс
6 👁